viasna on patreon

Ціск на палітвязня Бабарыку, чарговыя затрыманні: хроніка пераследу за 21 сакавіка Дапоўнена

2022 2022-03-21T14:45:00+0300 2022-03-22T09:21:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/enarovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі 21 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску за каментары ў інтэрнэце затрымалі Віталя Енаровіча

З Енаровічам ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных тэлеграм-каналах. Паведамляецца, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарных пратэстах, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да міліцыянтаў, беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.


Дасылаў «экстрэмісцкім каналам» фотаздымкі ваеннай тэхнікі: затрыманы жыхар Пінска

За садзейнічанне экстрэмізму затрыманы жыхар Пінска — ён дасылаў «экстрэмісцкім каналам» фотаздымкі ваеннай тэхнікі.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.361-4 (садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.

Паводле дадзеных Следчага камітэта, 33-гадовы мужчына «выйшаў на сувязь з адміністратарамі тэлеграм-канала, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, якім перадаў матэрыялы для наступнага апублікавання».

«Падазроны фатаграфаваў на камеру мабільнага тэлефона ваенную тэхніку, ажыццяўляў здымку перамяшчэнняў ваеннага транспарту і ў далейшым перадаў гэтыя звесткі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.


У Мінску затрымалі Юрыя Сяменніка

З 34-гадовым мужчынам ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных тэлеграм-каналах. Паведамляецца, што мужчына нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Як сцвярджаюць сілавікі, яму пагражае арт. 361-1 КК РБ «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».


Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на Віктара Бабарыку

Адміністрацыя ПК-1 пачала прымяняць да палітвязня неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо аб'яўлена адна вымова, і ёсць пагроза таго, што будзе прыменена другое спагнанне, паведамляе @viktarbabarykaofficial

Прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці можа пацягнуць за сабой змяшчэнне ў ШІЗА, скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават узбуджэнне новай крымінальнай справы.

Акрамя таго, ён павінен насіць жоўтую бірку — гэта азначае, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік. Па папярэдніх звестках — як асоба «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

Падтрымаць палітвязня: ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка.


Яшчэ адзін палітвязень адбыў тэрмін пакарання

54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22. 54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22. 
Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым пасяджэнні.


Палітвязень Андрэй Гарбуноў выйшаў на волю пасля года на «хіміі»

Бабруйчаніна Андрэя Гарбунова  асудзілі да 1 года «хіміі» за абразу міліцыянта ў тэлеграме (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Тэрмін Андрэй адбываў у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №24.


Пракуратура Зэльвенскага раёна звярнулася ў раённы суд з заявай аб прызнанні тэлеграм-канал “Зэльва 97%” экстрэмісцкім. Копія рашэння суда адпраўлена ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння яго ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства