viasna on patreon

Жыхара Маладзечна затрымалі па абвінавачанні ў распальванні варожасці

2022 2022-03-25T23:02:43+0300 2022-11-04T18:26:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-raus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
РАУС Маладзечанскага раёна.

РАУС Маладзечанскага раёна.

У Маладзечна ў чацвер, 24 сакавіка, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 54-гадовы Валерый Кліменчанка.

Ранкам Валерыю патэлефанавалі і запрасілі прыехаць у мясцовы РАУС. Там абвясцілі, што затрымліваюць на 72 гадзіны.

На другі дзень, 25 сакавіка, стала вядома, што ён затрыманы да суда.

Кліменчанку выставілі абвінавачанне па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або нянавісці, рэабілітацыя нацызму).

Вядома, што некалькі месяцаў назад у Кліменчанкі правялі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку.

Падрабязнасці справы высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства