viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных спраў Францыі

2022 2022-04-05T14:53:31+0300 2022-04-05T14:54:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sustrecha_dom_prau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віціс Юрконіс, Павел Сапелка, Марыя Ландо, Жан-Іў Ле Дрыан і Андрэй Бастунец

Віціс Юрконіс, Павел Сапелка, Марыя Ландо, Жан-Іў Ле Дрыан і Андрэй Бастунец

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыанам.

У мерапрыемстве бралі ўдзел юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, прадстаўніца Беларускага Дома правоў чалавека Марыя Ландо і дырэктар праектаў фонда Freedom House Віціс Юрконіс. Яны распавялі французскаму палітыку пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра стан грамадства, адносіны да вайны ва Украіне. Падрабязна была абмеркаваная тэма сітуацыі ў незалежнай медыясферы Беларусі і ў праваабарончай сферы.

Павел Сапелка адзначыў, што ўзровень рэпрэсій і катаванняў, якія ўжываюцца ўладамі да мірных грамадзянаў, не змяншаецца, колькасць палітвязняў бесперапынна павялічваецца, а за кратамі дагэтуль застаюцца сем сябраў “Вясны”, у тым ліку кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Прадстаўнік "Вясны" таксама звярнуў увагу на неабходнасць усебаковай падтрымкі інструментаў ААН па сітуацыі ў Беларусі і IAPB - міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці, а таксама падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча стала важным сігналам для дэмакратычных сіл і праваабарончай супольнасці аб захаванні на высокім узроўні ўвагі да беларускай тэматыкі і тэмы правоў чалавека.

Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец распавёў, у якіх умовах цяпер працуюць беларускія незалежныя медыя — і тыя, хто застаецца ў Беларусі, і хто быў вымушаны вывезці рэдакцыі з краіны. Агулам пад крымінальны пераслед цягам апошніх двух год трапілі каля 60 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.

Андрэй Бастунец, сярод іншых, згадаў і пра праваабаронцу Леаніда Судаленку, які ў 2018 годзе атрымаў прэмію Французскай Рэспублікі “Свабода-Роўнасць-Братэрства” за вялікі ўнёсак у абарону правоў чалавека. Гэта быў першы выпадак уганаравання беларуса за праваабарончую дзейнасць прэстыжнай французкай узнагародай. Беларускімі ўладамі Леанід Судаленка за сваю праваабарончую дзейнасць быў пакараны трыма гадамі пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства