viasna on patreon

Абсерваторыя заклікае да тэрміновых мераў у сувязі з маючым адбыцца судом і пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай

2022 2022-04-07T19:49:54+0300 2022-04-07T20:07:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marfa-rabkova_e.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марфа Рабкова

Марфа Рабкова

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Мафры Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Абсерваторыя выказвае крайнюю занепакоенасць пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай у турме і заклікае ўлады Беларусі неадкладна даць ёй доступ да адэкватнага і комплекснага медыцынскага лячэння, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць яе, паколькі яе ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным і толькі падвяргае яе жыццё небяспецы.

Абсерваторыя асуджае адвольнае затрыманне сябраў "Вясны", уключаючы кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, сябра праўлення "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, юрыста і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, юрыста Гомельскага аддзялення "Вясны" Леаніда Судаленку і валанцёраў Таццяну Ласіцу і Андрэя Чапюка і заклікае напісаць афіцыйным прадстаўнікам беларускіх уладаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, генеральнага пракурора, міністра юстыцыі і іншых, каб заклікаць іх:

  • гарантаваць пры любых умовах фізічную недатыкальнасць і псіхалагічны дабрабыт Марфы Рабковай, а таксама ўсіх сябраў "Вясны" і ўсіх іншых праваабаронцаў Беларусі;
  • неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову, паколькі яе затрыманне з'яўляецца адвольным, і, па ўсёй бачнасці, накіраваным толькі на пакаранне за яе законную праваабарончую дзейнасць;
  • гарантаваць бесперашкодны доступ Марфы Рабковай да адэкватнай медыцынскай дапамогі, адваката па яе выбару і членам яе сям'і;
  • пакласці канец усім актам пераследу — у тым ліку на судовым узроўні — у дачыненні да Марфы Рабковай, а таксама ўсіх сябраў "Вясны" і беларускіх праваабаронцаў, і пры любых абставінах забяспечыць ім магчымасць ажыццяўляць сваю законную дзейнасць без якіх-небудзь перашкод і страху рэпрэсій.

Таксама Абсерваторыя просіць накіроўваць лісты дыпламатычным прадстаўнікам Беларусі ў краінах адрасантаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства