viasna on patreon

У Мінску фемблогерку асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах

2022 2022-04-09T08:46:39+0300 2022-04-09T08:47:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/darya_cihanava.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 5 красавіка да 2,5 гадоў зняволення асудзілі фемблогерку Дар'ю Ціханаву (Афанасьеву). Суддзя Анастасія Ачалава прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску. Доказамі па справе сталі яе фотаздымкі на Маршах. Пракурор запрашваў для яе тры гады зняволення. Актывістка ўтрымліваецца ў СІЗА-1.

Дар'я Ціханава. Скрын з
Дар'я Ціханава. Скрын з "пакаяльнага відэа"

Дар'я — актывістка, фемблогерка вядомая як "Дафна". У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў (цяпер яе акаўнт выдалены). Да затрымання Дар'я працавала мэнэджэркай па развіццю персанала.

Яе затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 28 снежня — "пакаяльнае відэа" з ёй з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах. Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ў СІЗА. Да суда яна ўтрымлівалася пад вартай тры месяцы. Вядома, што яна нейкі час находзілася ў адной камеры з экс-кіраўніцай "Радзіславы" Вольгай Гарбуновай

Падтрымайце Дар'ю па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Дар'я Аляксандраўна Афанасьева

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства