viasna on patreon

Генпракуратура не будзе адказваць на звароты з патрабаваннем аказаць меддапамогу Марфе Рабковай

2022 2022-04-12T17:20:33+0300 2022-04-12T17:21:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabkova_sacsetki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марфа Рабкова. Фота з сацсетак

Марфа Рабкова. Фота з сацсетак

Генеральная пракуратура не будзе даваць адказ на шматлікія звороты грамадзянаў у звязку з неналежнымі ўмовамі ўтрымання і неаказаннем медыцынскай дапамогі каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, змешчаным на афіцыйным сайце ведамства. У прыватнасці Генеральная пракуратура спасылаецца на тое, што “хадайніцтвы і скаргі па крымінальнай справе могуць быць заяўленыя і пададзеныя ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, а таксама іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іх інтарэсы”. А ў электронных зваротах, якія накіроўваюцца ў пракуратуру, не маецца інфармацыі пра тое, што заяўнікі з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу па справе Марфы Рабковай, і адпаведна падстаў для разгляду такіх зваротаў па сутнасці не маецца. 

Таксама Генпракуратура спасылаецца і на тое, што згодна з ч. 4 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, права на зварот рэалізуецца грамадзянамі асабіста альбо праз іх прадстаўнікоў. Пры гэтым, прадстаўнікі заяўнікаў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы, напрыклад, на падставе даверанасці.

“З прычыны таго, што звароты, якія паступілі ў Генеральную пракуратуру, пададзеныя асобамі, якія не надзеленымі адпаведнымі паўнамоцтвамі, яны пакінутыя без разгляду па сутнасці.

У выпадку паступлення ў Генеральную пракуратуру аналагічных зваротаў яны таксама будуць пакінутыя без разгляду па сутнасці па тых жа падставах без апавяшчэння заяўнікаў пра гэта”, - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Нагадаем, здароўе палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца, ёй патрабуецца тэрміновае абследаванне, але медыцынскую дапамогу ў належным аб'ёме ёй не аказваюць. Марфа ўвесь час адчувае болі ў жываце, а таксама ў яе запаліліся лімфавузлы на шыі. Аналізы крыві, зробленыя Марфай яшчэ ўвосень 2021 года, былі дрэннымі: выяўлены нізкі гемаглабін і прыкметы запаленчага працэса. Таму праваабаронца пачала дамагацца правядзення УГД. Яго, як стала вядома "Вясне", зрабілі Рабковай толькі ў сакавіку 2022 года — і ў выніку знайшлі вадкасць у малым тазе.Такі стан выклікае сур'ёзную ўстурбаванасць, бо патрабуе неадкладнага абследавання — хірургічнага і гінекалагічнага. Марфе можа спатрэбіцца аперацыя.

Таксама ў Марфы Рабковой працягваюць разбурацца і крышыцца зубы. Дазвол на наведванне стаматолага ёй не даюць ужо каля 9 месяцаў.

Яшчэ раней Amnesty International выступіла з заклікам звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі Марфе.

Падтрымайце Марфу Рабкову лістамі салідарнасці!

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Марыі Аляксандраўне Рабковай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства