viasna on patreon

Затрыманні і новыя абвінавачванні: хроніка пераследу 15 красавіка

2022 2022-04-15T14:26:00+0300 2022-04-18T08:06:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/galiafy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 15 красавіка.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі Вольгу Рытус

Паведамляецца, што жанчыну затрымалі 12 красавіка паводле арт. 342 КК — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе. Дома ў Вольгі застаўся 12-гадовы сын, зараз яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Старэйшы сын жанчыны вучыцца ў Польшчы. Паведамляецца, што супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас ператрусу распавядалі родным, што там хлопец ужывае наркотыкі, а пасля вяртання ў Беларусь будзе таксама затрыманы.


Міністэрства інфармацыі РБ на тры месяцы прыпыніла дзейнасць выдавецтва «Галіяфы»

Выдавецтва, заснаванае Зміцерам Вішнёвым, было заснавана 15 гадоў таму і выдае кнігі беларускіх аўтараў і наогул кнігі на беларускай мове.

Учора стала вядома, што на тры месяцы таксама прыпыненая дзейнасць іншага выдавецтва – «Мэдысонт». Яно таксама займалася выдаўніцтвам беларускай літаратуры.


Алесю Буневіч абвінавачваюць у тэрарыстычнай дзейнасці

Паводле папярэдняй інфармацыі, Алесю Буневіч абвінавачваюць ў «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 КК РБ) — ёй пагражае ад 8 да 20 гадоў зняволення

Папярэдне, Буневіч затрымалі пры спробе перасекчы мяжу Беларусі з адной з краін Еўразвяза. Магчыма, крымінальная справа тычыцца так званых актаў тэрарызму на беларускай чыгунцы.

Нагадаем, беларуску затрымалі каля тыдня таму, калі яна прыехала ў Беларусь на гадавіну смерці маці.

Дзяўчына ўтрымліваецца зараз у СІЗА  №4  Магілёва.


Крысціну Чаранкову паставілі на ўлік, як схільную да экстрэмізму

Праваабаронцам стала вядома інфармацыя, што палітзняволеную Крысціну Чаранкову, якая была затрыманая 23.03.2022 ў г. Мазыры па арт. 130 ч.1 Крымінальнага кодэкса і зараз знаходзіцца ў СІЗА-3 Гомеля, паставілі на ўлік, як схільную да экстрэмізму.


Суд пагадзіўся перавесці ў расійскую калонію расіяніна, асуджанага ў Беларусі за ўдзел у пратэстах

Савелаўскі раённы суд Масквы задаволіў хадайніцтва аб пераводзе ў расійскую калонію палітзняволенага грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ, асуджанага ў Беларусі на 3 гады пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК.

Згодна з рашэннем суда, у Расіі Аляксандр будзе адбываць пакаранне па частцы 2 артыкула 212 КК РФ — удзел у масавых беспарадках.


МУС паведамляе аб затрыманні аўтараў графіці ў падтрымку Украіны

Затрыманымі апынуліся двое жыхароў Гомеля ва ўзросце 20 і 23 гадоў. Паведамляецца, што маладыя людзі арыштаваныя.

Акрамя артыкула 341 КК РБ (»апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці") ім інкрымінуюць артыкул 342 КК РБ за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.


Пракуратура накіравала ў суд справу супраць жыхара Гомеля Дзмітрыя Падлобнікава

Хлопца абвінавачваюць у тым, што 10 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Жлобіне ён прымяніў гвалт, а таксама пагражаў яго прымяненнем супрацоўнікам органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Нагадаем, Дзмітрыя затрымалі ў Расіі і, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека, экстрадзіравалі ў Беларусь.


Пракуратура заблакавала сайт Руху «За Свабоду»

Па пастанове пракурора Мінска быў заблакаваны доступ да сайту mff.bу.


У Гомелі на працоўным месцы 13 красавіка была затрыманая Анастасія Ерафеева.

Супрацоўнікі міліцыі адвезлі жанчыну ў ГУБАЗ, адабралі тэлефон. У той жа дзень даставілі ў аддзяленне міліцыі і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Прасля складання пратакола адпусцілі да суда. Суд адбыўся на другі дзень, 14 красавіка. Была аштрафаваная. Па якім артыкуле – невядома. Тэлефон канфіскаваны.


14 красавіка быў затрыманы мінчук Аляксандр Андрушкевіч

32-гадовага мужчыну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: 342 КК (за удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту) і 361-1 КК (за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамогі»)


У Гомелі ўзбуджаная крымінальная справа за парушэнне таямніцы перапіскі

Як стала вядома праваабаронцам,14 красавіка жыхар Гомеля Яўген Галіч павінен быў выйсці на волю пасля адміністрацыйных арыштаў. Але замест таго, каб прынесці свае прабачэнні за тое, што беспадстаўна затрымалі маладога чалавек, замянілі следчага. Як высветлілася, узбуджаная крымінальная справа па арт. 203 "Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў ці іншых паведамленняў". Мужчына быў  змешчаны ў СІЗА-3.

Шасцёра супрацоўнікаў міліцыі напісалі заяву на Яўгена за тое, што ён яшчэ ў 2020 годзе нібыта пераслаў ім відэа з канала, які нядаўна прызналі экстрэмісцкім. А таксама стала вядома, што ён як быццам перасылаў аўдыёфайл, дзе можна пачуць размову жанчыны, якая з'яўлялася старшынёй выбарчай камісіі.

Першапачаткова Яўгена Галіча арыштавалі на 5 сутак, па заканчэнні гэтага часу склалі пратакол і дадалі яшчэ 15 сутак. Але і пасля гэтага тэрміну Яўген не выйшаў на волю, яго асудзілі яшчэ на 20 сутак, паведамляе "Гомельская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства