viasna on patreon

У Мазыры асуджаны яшчэ адзін футбольны заўзятар

2022 2022-04-23T18:10:33+0300 2022-04-25T09:09:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/meleh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Мелех. Фота з сацыяльных сетак

Віталь Мелех. Фота з сацыяльных сетак

Суд Мазырскага раёна 14 красавіка вынес прысуд футбольнаму заўзятару Віталію Мелеху. Ён прызнаны вінаватым у «грубым парушэнні грамадскага парадку» і «гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў унутраных спраў».

Справу разглядала суддзя Валянціна Новікава.

21-гадовы Віталь Мелех быў абвінавачаны па частцы 1 артыкула 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і па артыкуле 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса РБ.

Віталь Мелех спачатку быў затрыманы ў траўні 2021 года разам з яшчэ 10 грамадзянамі, у асноўным – заўзятарамі мазырскай футбольнай каманды «Славія». Афіцыйна сцвярджалася, што яны – «удзельнікі каляфутбольнай групіроўкі праварадыкальнай накіраванасці».

Масавыя затрыманні футбольных заўзятараў у Мазыры. Што вядома на гэты час

Пра 11 затрыманых у Мазыры 5 траўня паведаміла прэсавая служба МУС. Паводле версіі сілавікоў, 10 хлопцаў, якіх затрымалі 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года.

Прэс-служба Галоўнага ўпраўлення унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама тады заявіла, што затрыманыя выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў газавыя балончыкі і кідалі ў іх камяні. Аднак, па сведчанні мясцовых грамадзян, у Мазыры пасля выбараў адбываліся мірныя сходы мясцовых жыхароў, а міліцыя разам з унутранымі войскамі выцяснялі ўдзельнікаў сходаў з цэнтральнай плошчы, жорстка затрымлівалі і збівалі ўдзельнікаў мірных акцый, піша “Гомельская Вясна”.

Разгляд справы ў судзе адносна В. А. Мелеха пачаўся яшчэ 14 сакавіка.

Роўна праз месяц быў вынесены прысуд: два з паловай гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства