viasna on patreon

Палітзняволеную са Жлобіна пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года

2022 2022-04-25T13:54:00+0300 2022-04-25T16:46:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirylenka-02.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Кірыленка. Скрыншот з відэа

Людміла Кірыленка. Скрыншот з відэа

У судзе Жлобінскага раёна 22 красавіка вынесены прысуд прадпрымальніцы з Рагачова Людміле Кірыленка, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.

35-гадовая Людміла Кірыленка, родам са Жлобіна, трапіла ў відэазапіс пратэснай акцыі 9 жніўня 2020 г. У траўні 2021 г. яе апыталі па гэтым факце, а таксама вынялі тэлефон і сукенку, у якой яна была падчас акцыі. Людміла не адмаўляла, што прысутнічала сярод людзей з-за цікавасці, але ніякіх актыўных дзеянняў не рабіла.

І толькі 19 студзеня 2022 года ў прадпрымальніцы прайшоў ператрус у доме па месцы жыхарства. Людмілу затрымалі і даставілі ў Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта на допыт. Пасля допыту Людмілу змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Жлобінскага РАУС, а затым этапавалі ў Гомель у СІЗА № 3.

У сям’і Людмілы 2 дзяцей. Паводле стану здароўя жанчыне патрабуецца складанае лячэнне. Але яе хадайніцтва аб змяненні следчага арышту на падпіску аб нявыездзе не задаволілі, паведамляе “Гомельская Вясна”.

1 лютага праваабаронцы прызналі Людмілу Кірыленка палітычнай зняволенай.

Суд пастанавіў пакараць жанчыну пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства