viasna on patreon

Суд у Оршы: за абразу Караева пракурор прасіў болей, чым за абразу Лукашэнкі

2022 2022-04-26T21:00:53+0300 2022-04-27T09:14:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Аршанскага раёна і горада Оршы 26 красавіка вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Антаневічу. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Пра сутнасць абвінавачання інфармацыі мала. Вядома, што ў тэлеграм-канале “Вусы Лукашэнкі” Антаневіч размясціў абразлівыя каментары ў бок прэзідэнта і былога міністра унутраных спраў Юрыя Караева.

Пад час судовага працэсу Антаневіч далучыў да матэрыялаў справы даведку аб тым, што жонка мае групу непрацаздольнасцi, а таксама аб тым, што сям’я мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Характарыстыка з месца працы – станоўчая.

Пракурор запрасіў па артыкуле 368 абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а па артыкуле за абразу прадстаўніка ўлады – тры гады без накіравання.

Суд прызнаў Андрэя Антаневіча вінаватым і пакараў трыма гадамі “хатняй хіміі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства