viasna on patreon

"Ціхенька спявала "Купалінку", каб не было страшна". Марфа Рабкова — пра свой першы дзень суда

2022 2022-05-01T18:12:38+0300 2022-05-01T18:30:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabkova_na_sudze.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адным са сваіх лістоў на волю палітзняволеная праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова распавяла пра тое, што адчувала ў першы дзень судовага паседжання над ёй:

Марфа Рабкова на судзе 25 красавіка
Марфа Рабкова на судзе 25 красавіка

"Я так жудасна стамілася, не было нават сіл гаварыць. Столькі інфармацыі, асоб, рухаў і ўражанняў. Я ад гэтага ўжо адвыкла.

Трохі нязручна ехаць у аўтазаку, таму што кайданкі ззаду і рэжуць рукі, але дзякуй богу, што іх не моцна зацягваюць. І добра, што іх здымаюць у клетцы. Калі ехала ў аўтазаку, то думала пра тое, дзе мы праязджаем мой дом. Горка ад гэтых думак. Але я супакойвала сябе фразай: усё, што нас не забівае, робіць мацней. І яшчэ я ціхенька спявала "Купалінку", каб не было страшна.

У судзе, калі апынулася і ўбачыла шмат людзей, мне так захацелася дадому. Проста ўзяць і выйсці за дзверы. І ў мяне было пачуццё, быццам і не было гэтых 19 турэмных месяцаў, што ўсё гэта мне прыснілася. Але гэта таксама былі горкія думкі. Трэба перажыць і вытрываць гэты цяжкі перыяд".

Судовы працэс над каардынатаркай Валанцёрскай службы “Вясны” Марфай (Марыяй) Рабковай, а таксама валанцёрам “Вясны” Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 25 красавіка 2022 года. У першы дзень судовы працэс зрабілі закрытым. Рабкову судзяць паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі с заявай у падтрымку Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.

Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні з 17 верасня 2020 года. Падтрымайце яе лістамі салідарнасці!

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Марыі Аляксандраўне Рабковай

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

У Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над адразу дзесяццю палітзняволенымі — каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам, Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранцам, Андрэем Марачам, Данілам Чулем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства