viasna on patreon

Затрыманні і ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 5-6 траўня Дапоўнена

2022 2022-05-06T15:38:00+0300 2022-05-06T17:00:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola_dzyadok_svaboda_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 5 і 6 траўня.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

«Чай з малинавым варэннем» і «КУКУ.ОRG» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».


Рэдактара парталу Orsha.еu абвесцілі ў вышук — арыенціроўкі з ягоным фота вісяць у Оршы на стэндах «Іх шукае міліцыя» 

«Відаць, Лукашэнка неслаба на мяне пакрыўдзіўся за абразу. Шкада, што так і не ведаю, чым абразіў, а то можна было б паставіць на прамысловы паток.

Цяпер я, аказваецца, "скрылся от следствия" і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе», напісаў Казмерчак.


Папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Суд Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі прадукцыю telegram-канала "Серебрянка 9 + Чат арки" і яго лагатып. 

Таксама ў Рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" па рашэнні суда Крупскага раёна ад 22 красавіка ўнеслі асабістую старонку ў "Аднакласніках" мужа і жонкі з Крупак Аляксандра і Ганны Бандарэнак. У іх у сябрах на старонцы 748 чалавек.

bandarenka_0.jpeg
Аляксандр і Ганна Бандарэнкі

У Мінскім раёне 5 траўня затрыманы Андрэй Задзяроўскі. Яго змясцілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны. 6 траўня над ім чакаецца суд.


Мужчыну затрымалі за выраз «Без Лукашэнкі!»

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне 48-гадовага жыхара Жабінкі.

Паведамляецца, што 19 красавіка ў Брэсце актывісты БРСМ «мітынгавалі супраць польскай хунты» і крычалі: «Мы гордимся, мы помним». Мужчына, праходзячы міма, выкрыкнуў: «Без Лукашэнкі!». Супраць яго распачалі крымінульную справу за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да трох гадоў калоніі.


ГУБАЗіК затрымаў TikTok-блогерку за антываенныя ролікі і ўдзел у пратэстах 2020 года

На профіль дзяўчыны падпісана 2485 чалавек, піша "Медыязона".


Палітвязня Міколу Дзядка змяшчалі ў ШІЗА на 9 сутак

Мікола Дзядок на акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота:
Мікола Дзядок на акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: "Радыё Свабода"

Палітзняволенага блогера і анархіста Міколая Дзядка ў канцы сакавіка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, адміністрацыя калонія працягвае знішчыць лісты, якія дасыдаюць палітвязню.

Цяпер стала вядома, што з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах:

«Позавчера вышел из ШИЗО. В прогулочном дворике спросил у соседней камеры, когда у нас библиотека – 6 суток, потом добавили еще 3 за аналогичное нарушение».

Але, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль ён выйдзе на дзевяць дзён пазней.

Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу


У Баранавічах затрымалі карэспандэнта Intex-Press Юрыя Ганцарэвіча 

gancavech_03.jpeg
Юрый Ганцарэвіч

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы відэа з перамяшчэннем расійскай вайсковай тэхнікі.

Супраць Юрыя распачалі крымінальную справу па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) .


МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», дырэктаркай якога з'яўляецца Вольга Карач.


Палітвязня Віктара Бабарыку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА 

Віктар Бабарыка. Фота: @viktarbabarykaofficial
Віктар Бабарыка. Фота: @viktarbabarykaofficial

Палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар на 20 сутак.

Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб'яўлена адна вымова па надуманых прычынах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства