viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-05-10T12:02:46+0300 2022-05-24T15:17:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 10 траўня:

Па-за межамі: Галасы людзей трох краін, лёс якіх змяніла вайна:

  • “Я з Беларусі, а потым з Украіны…  Жаба-вандроўніца. Жыла на пенсію, але маю картку заблакавалі [праз санкцыі]”.
  • “Наш дом у Ірпені згарэў. Таму мы вымушаны былі з’ехаць за мяжу”.
  • “У бункер я ляцела без майткоў — проста начапіла куртку наверх. Таму што ты не ведаеш, у якую хвіліну на цябе ўпадзе бомба”.
  • “Я бежанец з Масквы, быў палітактывістам. Паводле запыту расійскай Генпракуратуры была заблакавана мая старонка ў “ВКонтакте”.

Асоба: Кантэнт-мэйкера Мікіту Бялевіча затрымалі 17 сакавіка падчас стварэння новага відэа — у ім прагучала слова “Украіна”. Падчас зняволення ён сустрэў рэдактара Вікіпедыі Марка Бернштэйна, а досвед сядзення ў Магілёўскім ІЧУ ацэньвае горш, чым на Акрэсціна.

“Здымаеш майткі, аддаеш супрацоўніку, прысядаеш тры разы, забіраеш майткі, надзяваеш назад. Так тры разы на дзень”, — у рубрыцы Мікіта ўспамінае свой досвед сядзення і сукамернікаў, якіх таксама затрымалі праз ваенны кантэкст.

Каментар эксперта: Усе акалічнасці міжнароднай абароны правоў працоўных Беларусі растлумачыць дацэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і доктарка сацыяльных навук Людміла Ульяшына.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні мазырскага панк-гурта VIKT(A)R xOi. Ягоная бэк-вакалістка Крысціна Чаранкова з’яўляецца палітзняволенай. Яе затрымалі 22 сакавіка 2022 года і цяпер дзяўчына знаходзіцца ў гомельскім СІЗА № 3. А на мінулым тыдні стала вядома, што старонка Чаранковай у Instagram прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

ўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2021/11/2022-05-10_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства