viasna on patreon

Прафсаюзных актывістаў Фядыніча і Бераснева перавялі ў СІЗА на Валадарскага

2022 2022-05-11T07:39:02+0300 2022-05-11T11:41:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep-apeliacyja-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Больш за 20 дзён прайшло з моманту затрымання 19 красавіка лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Дагэтуль інфармацыі па справе пераследу прафсаюзных актывістаў следчыя органы не даюць.

Па стане на 10 траўня праваабаронцам вядома, што аднаго з затрыманых і змешчаных у СІЗА КДБ, былога кіраўніка незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Фядыніч быў затрыманы 19 красавіка падчас масавага «хапуна» прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў.

Пераведзены на Валадарку і лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў.

Па папярэдняй інфармацыі іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (ч.1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

У Генадзя Фядыніча ў СІЗА абвастрыліся праблемы са здароўем — праз стрэс узровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам.

Вядома таксама, што ў СІЗА КДБ ім не перадавалі лістоў і перадач. Берасневу нават акуляры не перадалі.

Крымінальны пераслед прафсаюзных лідараў і актывістаў застаецца для грамадства таямніцай

Па стане на 29 красавіка практычна нічога невядома ні пра статус большасці затрыманых, ні пра сутнасць прад’яўленых ім абвінавачванняў.

 Частку затрыманых актывістаў незалежных прафсаюзаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Так, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка Мікалай Шарах выйшаў з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Яго падазраюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Дагэтуль застаецца за кратамі 66-гадовы намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Еўдакімчык, якога таксама абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства