viasna on patreon

Заява аб прызнанні Юрыя Ганцарэвіча палітычным зняволеным

2022 2022-05-12T10:05:03+0300 2022-05-12T10:05:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gancavech_03.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

12 траўня 2022 г.

27 красавіка па адміністрацыйнай справе быў затрыманы журналіст “Intex-press” Юрый Ганцарэвіч. 29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Прыкладна праз тыдзень пасля затрымання журналіста, у праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся фрагмент відэа з яго допыту і інфармацыя аб прычыне затрымання Ганцарэвіча: ён нібыта фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.

6 траўня Ганцарэвічу было прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Пасля прад'яўлення абвінавачання Юрыя Ганцарэвіча перавялі з ІЧУ ў СІЗА № 6 (Баранавічы).

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Юрыя Ганцарэвіча з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Юры Ганцарэвіч з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару яго публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Юрыя Ганцарэвіча палітычнай зняволенай і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Юрыя Ганцарэвіча і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу;
  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;
  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства