viasna on patreon

Заява аб прызнанні затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў палітвязнямі

2022 2022-05-13T17:09:37+0300 2022-05-13T17:11:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kajdanki-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

13 траўня 2022 года

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у сваёй Сумеснай заяве ад  21 красавіка 2022 года рашуча асудзілі атаку на незалежны прафсаюзны рух, прадстаўнікі якога зазналі ператрусы і арышты.

Паводле нашых звестак, на сённяшні дзень у зняволенні з розных надуманых прычынаў адвольна ўтрымліваюцца ў якасці падазраваных і абвінавачаных:

Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП); Сяргей Антусевіч, намеснік старшыня БКДП; Генадзь Фядыніч, лідар прафсаюзу РЭП; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.

Пазбаўленне волі паказаных асобаў адбылося на фоне шырокамаштабнай кампаніі пераследу незалежных прафсаюзаў і прафсаюзных лідараў апошнім часам і носіць сістэмны характар. Так, 7 красавіка стала вядома пра тое, што КДБ прызнаў «Беларускі незалежны прафсаюз РЭП» экстрэмісцкім фармаваннем, а 11 траўня Гродзенскі абласны суд, згодна з заявай пракурора Гродзенскай вобласці, прыняў рашэнне аб прызнанні пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Гродна Азот» экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі з неадкладным выкананнем судовага рашэння.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязаным з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, а таксама праз негвалтоўную дзейнасць, накіраваную на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх у адпаведнасці з п.п. 3.1, 3.2 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», — палітычнымі зняволенымі, і патрабуем ад улад Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітзняволеных Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча, Генадзя Фядыніча, Вацлава Арэшку, Міхаіла Громава, Ірыну Буд-Гусаім, Міраслава Сабчука, Яніну Малаш, Віталя Чычмарова, Васіля Бераснёва і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства