viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-05-17T15:14:41+0300 2022-05-27T20:18:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 17 траўня:

Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўганараваны прэміяй The Albie Awards 2022. Сярод намінантаў ёсць прадстаўнікі з Цэнтральнай Афрыкі, Філіпін, Кеніі, а таксама арганізацыя, якая працуе з пацярпелымі ад Дарфурскага канфлікту, дзе загінула некалькі соцень тысяч чалавек. Чым жа беларуская “Вясна” адметная і як яна сама ўспрымае такую ўзнагароду? Распавядае праваабаронца Наталля Сацункевіч.

Каментар: Набліжаецца Дзень палітвязня. Яго абвесціў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, а дата 21 траўня абрана невыпадкова — год таму ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак. Як можна далучыцца да Дня палітвязня і якія дзеянні можна зрабіць?

Асоба: Мінула амаль тры месяцы, як праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі быў вызвалены з 60-суткавага арышту. Падчас зняволення Алесь шукаў апору у малітвах, бо з’яўляецца вернікам. Як спалучаецца канцэпцыя хрысціянскага прабачэння і дзейнасць праваабаронцаў па фіксацыі і абскарджванні рэпрэсій, бо нічога не павінна быць забыта?

“Перад законам усе павінны быць роўныя. А наша трагедыя ў тым, што няма такой роўнасці…”, адзначае Алесь Капуцкі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні KaS.

ўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2021/11/2022-05-17_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства