viasna on patreon

Затрыманы чэмпіён, бандыцка-міліцэйскі ператрус і новыя “экстрэмісты”. Хроніка пераследу 23 траўня

2022 2022-05-23T15:33:00+0300 2022-05-23T16:29:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihail_mihuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў. Незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні

Міхаіл Міхута
Міхаіл Міхута

За каментарыі затрымалі 41-гадовага жыхара мястэчка Зэльва Міхаіла Міхуту. Аб гэтым паведамляе “Наша Ніва”. Міхаіл - гандбаліст і трэнер па гандболе з «дынастыі» Міхутаў. Падчас сваёй спартовай кар'еры ён стаў чэмпіёнам Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету ў складзе студэнцкай каманды. Пасля заканчэння кар'еры вярнуўся на малую радзіму і пачаў трэніраваць дзяцей. Мясцовыя СМІ называюць яго найлепшым дзіцячым гандбольным трэнерам Зэльвеншчыны і адным з найлепшых у Гродзенскай вобласці.


Затрыманыя Дзяніс Гулецкі і Дзмітрый Шкалёнак
Затрыманыя Дзяніс Гулецкі і Дзмітрый Шкалёнак

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 31-гадовага Дзяніса Гулецкага і 26-гадовага Дзмітрыя Шкалёнка. Вядома, што Дзмітрыя раней затрымлівалі па арт. 23.34 за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Ім абодвум інкрымінаваны артыкул 342 КК Беларусі “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны удзел ў іх”.


Гэтага мужчыну затрымалі ў Мінску. Яго імя і прозвішча ГУБАЗ не паведамляе.
Гэтага мужчыну затрымалі ў Мінску.

Стала вядома аб затрыманні ў Мінску мужчыны, імя і прозвішча якога ГУБАЗ не паведамляе. У “пакаяльным” відэа затрыманы распавядае, што па спецыяльнасці ён будаўнік, і што 10 жніўня 2020 года ён “браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з перакрыццем дарожнага руху, стаяў у “шчэпках. Дзе зараз утрымліваюць мужчыну, праваабаронцам невядома.

Ператрус

Марыя Булавінская
Марыя Булавінская

У вясковай хаце журналісткі Марыі Булавінскай адбыўся вобшук без прысутнасці гаспадароў. Пра гэта Беларускай асацыяцыі журналітсаў паведаміла сама Марыя:

«Аб вобшуку паведамілі мясцовыя жыхары. Ён адбыўся на мінулым тыдні. Са словаў мясцовых, прыязджалі памежнікі і міліцыянты. Зараз дом апячатаны звычайным скотчам. З вокнаў бачна, што там усё раскідана. Ніякіх афіцыйных папер пра вобшук не пакінулі. На заклееных скотчам дзвярах пячатак няма. Ніякіх прыкметаў, што гэта быў афіцыйны вобшук, няма. Людзі гавораць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома».

Новыя “экстрэмісты”

Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Экономика Беларуси» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Такое рашэнне прыняў суд Баранавіцкага раёну 18 траўня.

Гэты ж суд двума днямі раней прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-чата «Беларусы в Украине — чат»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства