Брэст: два гады калоніі за абразу Лукашэнкі
https://spring96.org./be/news/107817
2022
2022-05-23T18:08:24+0300
2022-05-23T18:08:24+0300
2022-08-17T13:53:52+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kalonia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы даведаліся пра вынікі яшчэ аднаго "палітычнага" суда.
19 і 20 траўня суд Брэсцкага раёна разглядаў справу Івана Бацюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 і ч. 2 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На жаль, падрабязнасцяў з залы суда амаль няма. Вядома толькі, што справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак, і што з 4 красавіка (у гэты дзень абвінавачанага затрымалі) і да суда мужчына знаходзіўся пад вартай. Вядомы і вынік судовага пасяджэння. За абразу Лукашэнкі Івана Бацюка прызналі вінаватым і прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Брэсцкая Вясна".