viasna on patreon

Новыя затрыманні і ціск на зняволеных: хроніка пераследу 24 траўня

2022 2022-05-24T16:20:00+0300 2022-05-24T17:14:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/braginec_vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні

У Мінску затрымалі Юлію Куксу. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яе сваячка. Вядома, што прыкладна 3-4 месяцы таму Юлію ўжо судзілі за абразу суддзі, прызналі вінаватай і прызначылі ў якасці пакарання год “хатняй хіміі”. Сёння раніцай да яе прыйшлі следчыя і забралі. Куды – невядома. Родным затрыманай патлумачылі толькі тое, што прычына затрымання Юліі - удзел у шэсцях 2020-га года.


Віталь Брагінец
Віталь Брагінец

Стала вядома пра затрыманне адваката Віталя Брагінца. Па інфармацыі Еўрарадыё, гэта адбылося яшчэ ўчора раніцай, ён нават не паспеў выйсці з дому. Затрыманне пацвердзілі калегі адваката. З чым яно звязанае — пакуль невядома. Віталь Брагінец - юрыст з 25-гадовым стажам. З 1996 па 2010 год узначальваў уласную кампанію «Брагінец і партнёры». Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна.


Гэтага хлопца затрымалі за татуіроўкі
Гэтага хлопца затрымалі за татуіроўкі

У Мінску затрыманы 19-гадовы хлопец. Яго імя і прозвішча ГУБАЗ не паведамляе. На праўладным тэлеграм-канале затрыманага паказваюць у адной бялізне і прымушаюць дэманстраваць татуіроўкі на целе. У раёне паясніцы хлопца выразна бачныя пачырванелыя плямы, максімальна падобныя на сляды ад удараў дубінкай. На камеру затрыманы кажа, што ён неанацыст, што з 2017 года з'яўляецца заўзятарам футбольнага клуба "Дынама-Мінск", і што ў далейшым абяцае звесці з цела татуіроўку "Чорнае Сонца". Дзе цяпер утрымліваюць хлопца і які артыкул яму інкрымінавалі, праваабаронцам невядома.


У Гродне затрымалi 39-гадовага Юрыя Давыдава. Што для гэтага стала нагодай - пакуль невядома. Аднак ёсць дадзеныя, што нядаўна яго судзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» па крымінальным арт. 369. Мужчына пакінуў абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад допісам з асабістымі звесткамі кіроўцы АМАПа Паўла Вашкевіча. Суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў 2,5 гады "хіміі". Хутка ён павінен быў паехаць адбываць пакаранне, але зноў затрыманне...Ёсць дадзеныя, што сёння ж Юрыя Давыдава і адпусцілі. 


Таксама ў Гродне затрыманы Андрэй Чэрнікаў. Пра гэта праваабаронцам паспеў паведаміць сам мужчына. Пра прычыны затрымання і яго цяперашняе месцазнаходжанне пакуль інфармацыі няма.

Ціск на зняволеных

Канстанцін Залатых
Канстанцін Залатых

З'явілася інфармацыя, што адвакат затрыманага амаль тыдзень таму дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых дагэтуль не можа сустрэцца са сваім падабаронным. Калегі расказалі Беларускай асацыяцыі журналістаў, што невядома нават у чым канкрэтна вінавацяць Залатых. Нагодай для затрымання стала крымінальная справа па артыкуле 130 КК Беларусі - за распальванне варожасці. Дома ў Канстанціна, а таксама ў рэдакцыі прайшлі ператрусы. Рэдакцыя апячатаная. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.


Мікіта Емяльянаў
Мікіта Емяльянаў

Стала вядома, што з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы ўтрымлівае палітзняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ў карцары. Сёння яго ў чарговы раз пакаралі «суткамі». За тыдзень да чарговага спагнання ён выйшаў з карцару пасля 46 сутак запар. А зараз зноў змяшчаюць туды ўжо на 30 дзён. Мікіту караюць за адмову прыбіраць дворык падчас прагулкі.

Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 233 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзённага шпацыру. Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

Да 8 чэрвеня вы можаце падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролямі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі. Падтрымайце палітвязня. Адрас такі: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А. Мікіту Емяльянаву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства