viasna on patreon

Затрыманні, ператрусы, экстрэмісцкія тэлеграм-каналы — хроніка пераследу 26 траўня Дапоўнена

2022 2022-05-26T13:23:25+0300 2022-05-28T13:57:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shuba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» 26 траўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сёння ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук 

Верагодна, у доме быў праведзены ператрус. Дзе цяпер знаходзіцца мужчына — невядома.


Ідзе ператрус у беларускай кватэры Андрэя і Вольгі Павукоў у пасёлку Акцябрскі 

Як стала вядома, следчыя дзеянні праводзяць з нагоды крымінальнай справы, заведзенай супраць блогера.

«Яны там усё ламаюць, разбілі унітаз, літаральна усё грамяць, — гаворыць Вольга Павук. — Нам паведамілі пра прыезд сілавікоў суседзі па доме. Ранкам пабачылі сіні бусік ля пад’езду, пасля адтуль выйшлі сілавікі і пайшлі ў нашую кватэру. Верагодна, усё гэта праз крымінальную справу супраць Андрэя. Мы зарэгістраваныя разам у той кватэры, нашыя дзеці таксама».

Па словах Вольгі, яны з былым мужам турбуюцца, што сілавікі могуць таксама прыйсці да іх бацькоў. Ні з Андрэем Павуком, ні з яго былой жонкай ніхто з сілавых структураў напярэдадні ператрусу не звязваўся, яго прычына ім дакладна невядомыя.


Ранкам затрымалі бацькоў вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук

Гэта адбылося ў яе роднай вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна. Пра гэта паведаміла сама Маргарыта.

«Ранкам прыехаў бусік, суседку паклікалі панятой, ад яе і даведалася. Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў кайданках», — сказала спявачка.

Хто затрымліваў бацькоў і па якой справе пакуль невядома.


У Віцебску прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал з арыгінальнай назвай

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебска 17 траўня.


Чарговыя затрыманні за падзеі 2020 года 

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Алега Шэргілашвілі і Мікіты Скотнікава.

Алега абвінавачваюць у тым, што ён дасылаў паведамленні пра акцыі пратэсту ў чат-бот Nexta, а Мікіту — што ён прыязджаў з Полацку на акцыі пратэсту ў Мінск, дзе перакрываў рух транспарту. На Мікіту завялі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).


У Жлобіне затрыманая актывістка «Матчынага руху-328» Ліяна Шуба

Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Ліяна Шуба неаднаразова затрымлівалася на акцыях у 2020 годзе, адбывала адміністрацыйны арышт і была аштрафаваная.


Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства