viasna on patreon

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: "У Беларусі працягваць нашую працу без пагрозы заехаць у турму немагчыма"

2022 2022-06-02T16:19:51+0300 2022-06-03T12:06:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/d5b1e714-3440-45d3-af3d-a30a2c28acdd_w1023_r0_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ўжо дзесяць з паловай месяцаў. Валянцін у нядаўнім лісце на волю разважае пра суд па "справе Вясны", будучыню і пра працу праваабаронцаў у Беларусі.

Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

На якой стадыі расследавання знаходзіцца "справа "Вясны" і якія ёсць навіны — невядома, бо адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Амаль няма вестак і ад саміх вясноўцаў — ужо некалькі месяцаў з ліставаннем з вязнямі стала ўсё дрэнна.

"Вось ужо 11-ы месяц як я знаходжуся ў Замку. Хутка будзе год. Следства ідзе і калі яны яго завершаць не ведала. Верагодна, што суды адбудуцца напрыканцы лета ці пачатку восені. Мяркую, што разам з апеляцыяй я прасяджу пад вартай каля 16-і месяцаў, а гэта ўжо два гады адбытых, калі суд вынясе мне пазбаўленні волі. Улічваючы апошнія тэндэнцыі, думаю, што так яно і будзе. Такім чынам, на лагер я паеду дзесьці ў лістападзе, а то і ў снежні. Кепска, я думаў, летам туды патраплю. Праходзіць каранцін у лагеры ўзімку не дужа прыемная рэч. Халодна ўжо будзе і адаптавацца будзе цяжэй. Але нічога, як-небудзь вытрымаю і гэта", — піша праваабаронца "Вясны".

Валянцін адзначыў, што ў СІЗА шмат чытае, каб неяк змарнаваць свой час, і распавёў пра нядаўна прачытаную кнігу:

"Час ідзе павольна тут, асабліва ў выходныя дні. Я шмат чытаю. Зараз вось скончыў чытаць Я. Гашэку "Прыгоды бравага жаўнера Швейка". Я ўжо чытаў калісьці, пасля вяртання з войску. Вельмі смешна было, бо войска Аўстра-Венгерскай імперыі шмат у чым было падобна на савецкае войска. Такое ж шматнацыянальнае і там таксама было шмат тупых рэчаў. Тут у турме кніжка зайграла новымі фарбамі і адценнямі, бо там таксама шмат пра суды, пра прававую сістэму і гэтак званы "патрыятызм". 

Вясновец мяркуе, што займацца праваабарончай дзейнасцю, знаходзячыся ў Беларусі, без пераследу з боку ўладаў амаль немагчыма:

"Я зараз шмат думаю як жыць далей. Падобна, што ў Беларусі працягваць нашую працу без пагрозы заехаць у турму яшчэ раз немагчыма. Мы вярнуліся ў часы позняга Брэжнева, дзесьці пачатак 80-х. Так мне падаецца тут".

Нагадаем, 14 ліпеня мінулага году супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі з ператрусам да некаторых праваабаронцаў "Вясны". З таго дня трое вясноўцаў  старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч – знаходзяцца пад вартай, а мінскія офісы "Вясны" апячатаныя. Значная частка вясноўцаў былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі пад пагрозай пераследу і з мэтай працягнуць праваабарончую дзейнасць.


Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:

  • СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 – Алесю (Аляксандру) Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе (Марыі) Рабковай, Андрэю Чапюку) – ім таксама можна адправіць пасылку і зрабіць грашовыя пераводы;
  • ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 – Таццяне Ласіцы;
  • ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба – Леаніду Судаленку.

Таксама дасылайце адкрытыя лісты салідарнасці і падтрымкі нам на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім іх вясноўцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках. Усе падрабязнасці па "справе Вясны" можна знайсці на адмысловым сайце freeviasna.org.

Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў

Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства