viasna on patreon

Прызначаная дата суда над Уладзімірам Мацкевічам, новыя "экстрэмісты": хроніка пераследу 2-3 траўня Дапоўнена

2022 2022-06-03T10:39:00+0300 2022-06-03T16:29:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lazarenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жанчыну, якая напісала ліст-пратэст супраць вайны, пачнуць судзіць 15 чэрвеня

15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. Суддзёй выступіць Таццяна Наўмовіч. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Нагадаем, што актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў брэсцкае СІЗА. Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Напачатку сакавіка Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.


КДБ скончыў папярэдняе расследаванне крымінальнай справы "аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады"

Юры Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Палітзняволеныя Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў — па ч.1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


Прызначаная дату суда над Уладзімірам Мацкевічам

Палітвязень Уладзімір Мацкевіч

Суд над Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня. Працэс пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе.

Мацкевіча абвінавачваюць: ва “ўдзеле ў масавых беспарадках”, “стварэнні і ўпраўленні экстрэмісцкім фарміраваннем” (маецца на ўвазе платформа "Сход"), “абразе Лукашэнкі” ў відэа, апублікаваным на YouTube 7 траўня 2021 года.

Палітвязень ужо 10 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА г. Мінска.


Жыхар Віцебска скапіяваў з сістэмы дадзеныя амаль 1,5 мільёнаў беларусаў і скінуў іх "экстрэмістам"

Следчы камітэт паведамляе што 35-гадовы работнік разлікова-касавага цэнтру ў Віцебску размяшчаў у "экстрэмісцкіх" Telegram-каналах інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных праваахоўнікаў, службовых асоб і іх сваякоў, адміністраваў "экстрэмісцкі" Telegram-канал, а таксама нібыта заклікаў да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках.

Яму прад'яўлена абвінавачанне па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч.3 арт. 203-1, ч.2 арт. 342, ч.1 арт. 368, арт. 369, ч.1 арт. 361-1, ч.3 арт. 293. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.


Яўгена Мерунко, асуджанага за "знявагу прэзідэнта", адпраўляюць у Мінск

Там ён будзе з 5 чэрвеня адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 55.

52-гадовы жыхар Гомеля, ураджэнец Светлагорска Яўгеній Мерунко быў затрыманы 8 снежня 2021 г. і абвінавачаны па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса – «Знявага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (у сацыяльных сетках). Гэта караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 год, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 год, або пазбаўленнем волі на той самы тэрмін.

Супрацоўнікі мясцовага аддзела ГУБОПа запісалі з ім пакаяльнае відэа.

1 сакавіка 2022 г. суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля прыгаварыў Я. Мерунко да 2 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ).


За зліў персанальных дадзеных супрацоўнікаў ГУБАЗіК затрымалі адвакатку Анастасію Лазарэнка

Сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках — яны залезлі ў акенцы і выламалі дзверы.

Супраць адвакаткі распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.


Шостага чэрвеня пачнуць судзіць адваката Андрэя Мачалава

Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Справу ў судзе Ленінскага раёну Мінска будзе разглядаць суддзя Таццяна Шоцік.

У мінулым чэрвені Мачалаў павінен быў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і будуць судзіць — за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму адвакацкаму пасведчанню на судовае паседжанне.

Мачалаў абараняў палітзняволеную журналістку Кацярыну Барысевіч і шматдзетную маці Вольгу Залатар.


МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» telegram-канал і telegram-чат "Новая Боровая 98%"

Як паведамляюць праўладныя каналы, прычына — "заклікі да забойства дзяржслужачых і членаў іх сем'яў, у тым ліку дзяцей, арганізацыя і каардынацыя пратэстнай дзейнасці ў 2020 годзе.

Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства