viasna on patreon

Вынесены суровы прысуд жыхару Маладэчна з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі

2022 2022-06-07T10:44:24+0300 2022-09-21T22:28:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuchynski-pavel-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Кучынскі

Павел Кучынскі

У судзе Вілейскага раёна 7 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Маладэчна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах прэзідэнта, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Справу разглядаў суддзя Канстанцін Калядаў, дзяржабвінаваўца — намеснік пракурора раёна Андрэй Жукоўскі.

Кучынскага абвінавацілі па 5 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 389 Крымінальнага кодэкса (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады);
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса (абраза суддзі або народнага засядацеля).

Палітзняволенага Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня 2022 года і да суда змясцілі ў Следчую турму ў Жодзіна, пры гэтым ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака.

Кучынскі — каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на імшу ў маладэчанскі касцёл. Вялікае захапленне маладога чалавека — гэта музыка. Ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.

Больш за дзясятак абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім

Больш дзесятка абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім.

Сёння быў вынесены прысуд:

  • за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • за абразу суддзі — арышт тэрмінам на 3 месяцы;
  • за абразу прадстаўніка ўлады — адзін год калоніі і штраф у памеры 100 базавых велічынь;
  • за пагрозу прымянення гвалту супраць супрацоўніка міліцыі — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • за пагрозу ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля — два гады пазбаўлення волі.

Прызначыць канчатковае пакаранне па сукупнасці артыкулаў шляхам частковага складання пакаранняў у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць год у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама Кучынскі павінен выплаціць матэрыяльную кампенсацыя маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіму Прыгару ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладэчанскага раёна Генадзю Філістовічу 1000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства