viasna on patreon

Чарговы прысуд за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча — 1,5 года "хіміі"

2022 2022-06-08T17:26:04+0300 2022-06-08T18:15:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volnich_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Пацярпелы" Ігар Вольніч

"Пацярпелы" Ігар Вольніч

1 чэрвеня 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Віцебска вынесены прысуд Валерыю Елісееву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Суддзя Алена Жук не пагадзілася з прапановай пракурора Аляксея Бізунова, які прасіў прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі”.

Таксама як сродак злачынства быў канфіскаваны тэлефон Елісеева. Абвінавачаны таксама мусіць часткова кампенсаваць пазоў пацярпелага Ігара Вольніча і выплаціць яму 100 рублёў. Акрамя гэтага, 500 рублёў Елісееў пералічыў Вольнічу падчас пасяджэння. Пацярпелы прасіў выплаціць яму 1500 рублёў. Таксама Елісееў павінен выплаціць дзяржпошліну ў памеры 96 рублёў.

prakuror_bizunou.jpeg
Пракурор Аляксей Бізуноў

Абвінавачаны знаходзіўся пад вартай з 5 па 8 красавіка 2022 года.

Каментар, які зняважыў гонар і годнасць

Згодна з абвінавачаннем, 21 чэрвеня 2020 года, знаходзячыся ў Расіі, Валеры Елісееў пакінуў каментар “Повесить гада” у бок ганцавіцкага супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча. У сацсетцы “Аднакласнікі” ён размясціў на старонцы Вольгі Карач тэкст і каментар, якія утрымлівалі лаянкавыя нецэнзурныя выказванні ў адносінах да Вольніча, якія ацэньвалі яго негатыўна і зневажалі гонар і годнасць.

Валеры Елісееў прызнаў віну. Ён распавёў, што ў чэрвені 2020 года жыў на лецішчы ў Расіі, адкуль і пакінуў каментар. Мужчына зайшоў у інтэрнэт і ўбачыў у стужцы навіну пра затрыманне чалавека, якому Вольніч наступіў на галаву. Чаму ён пакінуў каментар, ужо не памятае. Елісееў разумеў, што ягоны лаянкавы каментар адносіўся да супрацоўніка міліцыі.

“Маральныя пакуты, абурэнне, горыч і крыўда”

Ігар Вольніч не з’явіўся на суд, але даслаў заяву, у якой папрасіў кампенсаваць яму 1500 рублёў. Ён заявіў, што зневажальны каментар, які апублікаваў абвінавачаны, быў накіраваны на тое, каб яго прачыталі як мага болей людзей, ён “паглыбіў душэўны стан Вольніча”. Супрацоўнік ДАІ запэўніваў суд, што “дзеянні, здзейсненыя абвінавачаным, сталі для яго шокам, прычынілі яму маральныя пакуты, абурэнне, горыч і крыўду”. Таксама ён наракаў на тое, што паведамленне бачылі ягоныя сваякі і блізкія, і гэта негатыўна адлюстравалася на іх маральным стане.

zhuk_sudzia.jpeg
Суддзя Алена Жук

Суддзя Алена Жук палічыла, што пакуты Вольніча задаволяць 100 рублёў замест 1500, якія папрасіў міліцыянт.

“Повесить гада”

Сярод матэрыялаў справы – пратакол агляду “месца здарэння”, згодна з якім высвятляецца, што каментар Елісееў пакінуў пад фотаздымкам з загалоўкам “Давайте поможем ему стать знаменитым на всю страну” і выявай Вольніча. Да дадзенай публікацыі людзі пакінулі 1799 каментароў. Ад карыстальніка “Валеры Елісееў” быў пакінуты каментар Повесить гада”. Згодна з лінгвістычнай экспертызай, лексема “гад” зафіксаваная ў тлумачальных слоўніках з адзнакай “лаянкавае” – праз гэта эксперт зрабіў вынік, што каментар утрымлівае ненарматыўную форму моўнага выказвання і мае негатыўную ацэнку Вольніча.

Яшчэ адна справа міліцыянта Вольніча

Гэтым разам два гады “хатняй хіміі” 57-гадовай жанчыне за яго абразу.

Да рэчавых доказаў таксама далучаны аўдыёзапіс з камеры, дзе тры дні ўтрымліваўся Елісееў: на ім абвінавачаны прызнаецца сукамерніку ў тым, што пакінуў каментар.

“Абвінавачаны – звычайны беларус з беларускай глыбінкі”

Падчас спрэчак бакоў пракурор Аляксей Бізуноў адзначыў, што “знявагу гонару і годнасці можна разглядаць як псіхічны гвалт, які можа аказваць негатыўнае ўздзеянне на псіхіку пацярпелага, унесці элемент дэзарганізацыі ў працэс ажыццяўлення ім сваіх службовых абавязкаў. Яму складана сканцэнтравацца на выкананні пастаўленых задач, прыняць неабходнае рашэнне, а гэта ў сваю чаргу можа прывесці да парушэння работы органа, які пацярпелы прадстаўляе, або скласці пагрозу такога парушэння”. Ён папрасіў прызначыць Елісееву пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, а таксама спагнаць з абвінавачанага яшчэ тысячу рублёў на карысць пацярпелага.

Мужчыну, які даглядае жонку з інваліднасцю, прысудзілі два гады "хіміі" за каментар пад фота з даішнікам Вольнічам

Судовае пасяджэнне узначальваў суддзя Дзмітрый Васюк.

Два гады «хіміі» за каментар «на кол»

Яшчэ аднаго беларуса судзілі за абразу міліцыянта Вольніча.

Адвакат Елісеева адзначыў, што абвінавачанне паспрабавала “згусціць фарбы” над ягоным падабаронным.

“Абвінавачаны ў нас – звычайны грамадзянін, звычайны беларус з беларускай глыбінкі, –  сказаў абаронца. – Вы паглядзіце, як ён дае паказанні: праўдзіва, сумленна, адкрыта, з долей нейкай сарамлівасці. Ён баіцца нават перапытаць ці пракурора, ці вас, высокі суд, пра тое, што яму не зусім зразумелае пытанне. Вы ўяўляеце ўзровень, скажам так, націску прэсінга на чалавека, які здзейсніў... ну вось дадзены хіб?.. Вы ўяўляеце, што будзе праз два года, калі ён вернецца з калоніі? Бо гэта фактычна калонія, бо будзе ізаляцыя ад грамадства... Я прашу вас, прааналізаваўшы матэрыялы крымінальнай справы, паглядзеўшы на майго падабароннага, прыйсці да ўстойлівага пераканання, што няма падстаў пакараць Елісеева накіраваннем у ПУАТ”.

У апошнім слове Елісееў яшчэ раз папрасіў прабачэння ў супрацоўніка ДАІ і суда.

Памятаеце даішніка Вольніча?

З-за яго дагэтуль судзяць людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства