viasna on patreon

Пачаўся закрыты суд над філосафам і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам Дапоўнена

2022 2022-06-09T09:19:26+0300 2022-06-09T11:33:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/matskevich_eb_014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Мацкевіч

Уладзімір Мацкевіч

У Мінскім абласным судзе 9 чэрвеня пачаўся суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам. Раней памылкова паведамлялася, што пасяджэнне пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе. Аднак у раскладзе судовых пасяджэнняў Мінгарсуда справы Мацкевіча няма.

Палітзняволенага абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядае суддзя Сяргей Епіхаў.

Раней ён разглядаў справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Уладзімір Мацкевіч  быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 4 студзеня 2022 яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, да 4 лютага.

Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва, Уладзімір абвясціў з 3 лютага галадоўку, з 15 лютага — "сухую галадоўку". Увечары 16 лютага Мацкевіч завяршыў галадоўку.

Мацкевічу прад'яўленыя абвінавачанні:

  • ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за "Марш народнага ўльтыматуму" 25 кастрычніка;
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) — за платформу «Сход»;
  • ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) — за відэазапіс на YouTube-канале.

"Уладзімір сваёй галадоўкай дае сігнал". Шосты дзень галадоўкі палітзняволенага філосафа

Уладзімір Мацкевіч, папярэдне апавясціўшы адміністрацыю СІЗА, фактычна пачаў галадоўку ўвечары 3 лютага. Блізкія і сябры палітвязня даведаліся пра гэта праз адваката.

Былая жонка палітвязня Святлана Мацкевіч паведамляе, што судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Сваякоў і сяброў Уладзіміра Мацкевіча, якія прыйшлі яго падтрымаць, не пусцілі ў памяшканне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства