viasna on patreon

Супраць Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую крымінальную справу і этапавалі ў магілёўскую турму

2022 2022-06-10T08:25:29+0300 2022-06-10T12:52:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arcjom_aniszczuk_fota_z_sacsetak_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супраць асуджанага фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" Арцёма Анішчука, які зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і ціск у бабруйскай калоніі, узбудзілі новую крымінальную справу за "абразу міліцыянта" ў закрытым тэлеграм-чаце да затрымання. Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, 29 чэрвеня. Але ён стаў падазраваным па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і яго перавялі з калоніі ў следчую турму № 4 для "правядзення следчых дзеянняў". 

Арцём, фота з сацсетак
Арцём, фота з сацсетак

Новая крымінальная справа супраць вязня

Нагадаем, Арцёма Анішчука асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і этапавалі ў магілёўскую калонію №15.  Арцёма Анішчука ў верасні перавялі з магілёскай калоніі  ў бабруйскую калонію № 2. Там ён даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факту "абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце".

Крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэкса нібыта была ўзбуджаная 27 снежня 2021 году, і толькі 20 траўня Арцём стаў падазраваным па ёй. Па папярэдняй інфармацыі, 8 чэрвеня яго этапавалі ў следчую турму № 4 на 10 дзён для "правядзення следчых дзеянняў".

Жонку Арцёма Вольгу 28 снежня мінулага затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Перад гэтым ёй тэлефанаваў следчы з Магілёва і хацеў, каб яна дала паказанні супраць Арцёма: "Сказаў нібыта за абразу ў сеткі інтэрнэт". Па словах следчага, Вольга праходзіць сведкай па справе.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Анішчукоў правялі ператрус, але яны нават не пакінулі пастанову, дзе мусілі быць пазначаны падставы для ператрусу і артыкул Крымінальнага кодэкса. 

Катаванні і збіццё ў магілёўскай калоніі № 15

У магілёўскай калоніі № 15 ён заяўляў пра катаванні і збіццё. Каб спыніць гвалт і ціск у адносінах сябе, яму прыйшлося праглынуць металічныя прадметы. Год таму пасля пракурорскай праверкі па фактам апублічвання інфармацыі пра тое, што мужчына праглынуў металічныя прадметы, каб яго перасталі катаваць, мужчыну асабіста збіваў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка. Таксама Арцёму не аказалі ніякай медычнай дапамогі пасля таго, як ён праглынуў чатыры металічных прадметы.

У ПК-15 супраць Арцёма завялі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Дзякуючы грамадскаму рэзанансу, пракуратура вынесла пастанову аб спыненні крымінальнай справы, але следчыя яе да гэтага часу не закрылі.

Па фактах публікацый у медыя ў адносінах да Вольгі праводзілася праверка па артыкуле за паклёп на начальніка калоніі № 15. 

Жонка зняволенага Арцёма Анішчука: Пасля пракурорскай праверкі мужа збіваў начальнік калоніі

У магілёўскай калоніі №15 не спыняецца ціск на асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука — фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў".

Ціск у бабруйскай калоніі № 2

У бабруйскай калоніі №2 Арцём таксама зазнаў ціск: яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі спатканняў і нават падсажвалі правакатараў.

7 красавіка Арцём выявіў, што ў сухафрукты, якія захоўваліся ў яго рэчах на складзе, залілі вадкі сродак для мыцця посуду. А за два-тры тыдні да гэтага Арцём распавёў адвакату, што да яго "пасадзілі правакатара", з якім ён вымушаны дзяліць адну тумбачку. Па словах Арцёма, той складваў туды забароненыя рэчы, якія прыпісвалі Арцёму.

anischuk_909.jpg

ШІЗА і правакатар: ціск на Арцёма Анішчука ў калоніі працягваецца

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ціск на зняволенага працягваецца ў бабруйскай калоніі №2.

Акрамя гэтага вядома, што начальнік атрада прапанаваў паляжаць Анішчуку замест пастраення, каб выпісаць спагнанне. Калі Арцём адмаўляўся, то той пачаў выказваць незадаволенасць, што адбілася на стаўленні да Арцёма.

14 красавіка Арцёма змясцілі ў ШІЗА. Таксама яго змяшчалі ў ШІЗА на 7 сутак у лістападзе. А ў кастрычніку 2021 года і ў лютым гэтага года вязня пазбавілі доўгатэрміновых спатканняў. 

"Будзеш сядзець ад званка да званка". Катаванні, бясконцыя ШІЗА, ціск: што вядома пра асуджаных па "справе пяцёркі"

"Вясна" пагаварыла са сваякамі зняволеных па справе "пяцёркі" і распавядае, як адміністрацыі калоній ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання для Паўла Сахарчука, Ягора Яўстратава і Арцёма Анішчука.

Арцёма этапаюць у магілёўскую турму праз гомельскі СІЗА. Падтрымаць яго можна па адрасе:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Арцём Ігаравіч Анішчук

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства