viasna on patreon

Палітзняволены Сяргей Гунь на знак пратэсту абвясціў сухую галадоўку

2022 2022-06-13T08:50:21+0300 2022-06-13T16:36:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gun_siargey-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гунь

Сяргей Гунь

Палітзняволены Сяргей Гунь абвясціў, што распачаў сухую галадоўку супраць свайго зняволення. Пры гэтым ён напісаў кранальны ліст да свайго трохгадовага сына Емельяна. Пакуль Сяргей утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.

Сяргея Гуня сілавікі затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы пад Мінскам паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Раней Сяргея некалькі разоў затрымлівалі паводле адміністратыўных артыкулаў. У кастрычніку 2020-га ён быў моцна збіты. 12 кастрычніка Сяргей ехаў на аўтамабілі па Менску і, калі на прыпынку заўважыў супрацоўнікаў у форме, то пачаў здымаць іх на відэа. Яго аўтамабіль неўзабаве спынілі, разбілі вакно, выцягнулі яго з салона і моцна збілі. Ён страціў прытомнасць і прыйшоў у свядомасць толькі ў РУУСе, адкуль яго шпіталізавалі ў бальніцу з гематомамі і падазрэннямі на пераломы.

Сяргей Гунь нарадзіўся ў Гомелі, скончыў каледж музычнага мастацтва, шмат займаўся спортам, нават збіраўся паступаць на факультэт фізічнай культуры, але жаданне займацца музыкай перамагло і Сяргей стаў студэнтам універсітэта культуры. Актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ.

Пазней стварыў івент-агенцтва “KRONA”. Але пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё. Пераехаў жыць у вёску, дзе на навуковай аснове пачаў разводзіць курэй.

Зараз у дачыненні да Гуня праводзяцца следчыя дзеянні. Калі справа будзе парададзеная ў суд, Сяргей Гунь пакуль не ведае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства