viasna on patreon

Два гады "хіміі" прызначылі экс-адвакату Андрэю Мачалаву

2022 2022-06-16T10:42:58+0300 2022-06-16T15:09:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/machalau_9w_92.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Былому адвакату прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў. 

Андрэй Мачалаў. Фота:
Андрэй Мачалаў. Фота: "Наша Ніва"

Нагадаем, у мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі.

Мачалаў заявіў у судовым працэсе аб адкладзе судовага пасяджэння да 8 чэрвеня, паколькі тэрмін адбыцця пакарання Віталя Брагінцам мінае 7 чэрвеня, аднак суддзя Таццяна Шоцік гэтае хадайніцтва адхіліла. Суд вырашыў забяспечыць абарону шляхам выкліку дзяжурнага адваката. У працэс, нягледзячы на пярэчанні Мачалава, была ўключаная адвакатка Наталля Канода, але на наступны працэс яна не прыйшла, таму быў прыцягнуты яшчэ адзін дзяжурны адвакат.

У сумесным лісце Lawyers for Lawyers і Савет адвакатур і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) ад 8 чэрвеня зрабілі заяву з нагоды затрымання адваката Віталя Брагінца і крымінальнай справы, узбуджаных у дачыненні да адваката Андрэя Мачалава, у якой патрабуюць вызвалення адваката і спынення крымінальнай справы.

У Мінску судзяць экс-адваката Андрэя Мачалава, які абараняў палітвязняў

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 6 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства