Паўтара года калоніі адмераў суд Людміле Рамановіч за абразу прэзідэнта
У судзе Маларыцкага раёна 20 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
Справу разглядала суддзя Вольга Смірнова, дзяржабвінаваўца – пракурор Фёдар Міховіч.
Напачатку сакавіка 2022 года палітзняволеная Людміла Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
22 сакавіка актывістку затрымалі, 4 красавіка ў доме Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.
Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова "ўзурпатар" з яе ліста ў Следчы камітэт.
Пракурор Міховіч 17 чэрвеня запрасіў суд прызначыць 57-гадовай палітзняволенай пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.
Суддзя Вольга Смірнова сёння агучыла прысуд: прызнаць актывістку вінаватай па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу і прызначыць пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
За "ўзурпатара" абвінавачанне запрасіла для актывісткі паўтара года калоніі