viasna on patreon

Новыя "экстрэмісты", затрыманні і абвінавачванні: хроніка пераследу 18-20 чэрвеня

2022 2022-06-20T15:26:00+0300 2022-06-20T15:53:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volga_vialichka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Знакамітага спартоўца затрымалі і абвінавацілі за развешванне "пратэстнай сімволікі"

Уладзімір Бранавіцкі
Уладзімір Бранавіцкі

18 чэрвеня праваабаронцы даведаліся, што 54-гадовага майстра спорту па паўэрліфцінгу з Баранавічаў Уладзіміра Бранавіцкага, якога затрымалі 17 чэрвеня, абвінавачваюць у тым, што са студзеня па чэрвень бягучага года ён нібыта развешваў "пратэстную сімволіку" на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства па крымінальным арт. 339. Таксама вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года.

На камерцыйнага дырэктара "Silver Screen" завялі "крыміналку" за ўдзел у акцыях пратэсту

Аляксандр Дземідовіч
Аляксандр Дземідовіч

19 чэрвеня стала вядома, што супраць камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў "Silver Screen" Аляксандра Дземідовіча распачалі крымінальную справу па арт. 342 "Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак". Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Дземідовіч нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Нагадаем, 25 траўня бягучага года Аляксандра затрымалі на працоўным месцы, а пазней прысудзілі 15 сутак арышту за "непадпарадкаванне". Раней ён працаваў на розных пасадах у TUT.ВY. Да разгрому партала ўзначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы, паведамляе zerkalo.io.

Супраць кіраўніцы дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі распачалі новую крымінальную справу

Вольга Вялічка
Вольга Вялічка

20 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што супраць кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі распачалі чарговую крымінальную справу. Гэтым разам Вольгу абвінавачваюць па арт. 193-1 КК "Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці". Нібыта з верасня 2021 па красавік 2022 года, ужо пасля ліквідацыі хоспісу, па рахунку арганізацыі былі праведзеныя каля 50 аперацый. Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за "незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі" і за ўдзел у акцыі пратэсту. Пазней яе дадалі ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпал. У 2020 годзе Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.

Нібыта за адміністраванне дваровых чатаў затрымалі маці дваіх дзяцей

Таццяна Саган
Таццяна Саган

Таксама сення стала вядома пра затрыманне 38-гадовай маці дваіх дзяцей Таццяны Саган. Жанчыну абвінавачвааюць у адміністраванні дваровых чатаў. На праўладным тэлеграм-канале сцвярджаюць, што Таццяна была адміністратаркай чатаў "Уручча-6" і "Гарадзецкая-Гінтаўта", але выйшла з іх у мінулым годзе. Ці ўзбуджаная супраць яе нейкая справа, пакуль невядома, паведамляе "Наша Ніва".

За удзел у акцыях затрымалі 27-гадовую мінчанку

Анжаліка Ярмак
Анжаліка Ярмак

За ўдзел у пратэстах у Мінску затрымалі 27-гадовую Анжаліку Ярмак. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна "хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram". На "пакаяльным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і "перакрыцці дарог". Супраць Анжалікі распачата крымінальная справа, але па якім артыкуле — пакуль невядома.

Папаўненне ў спісе "экстрэмістаў"

19 чэрвеня стала вядома, што згодна з рашэннем Ленінскага суда Брэста ад 8 чэрвеня, у яго трапілі: Instagram-старонка "Брэсцкай газеты", а таксама суполка для знаёмстваў у ВКонтакте "НОВЫЙ БРЕСТ КОБРИН".


20 чэрвеня з’явіліся звесткі аб тым, што Youtube-канал Вадзіма Пракоп'ева і яго тэлеграм-канал "Radio Gaaga" прызнаныя "экстрэмісцкімі фармаваннямі".


Папаўненне спісу

МУС абнавіў спіс грамадзян, датычных да "экстрэмісцкай дзейнасці". У ім ужо налічваецца 415 чалавек. Сярод іх 14 грамадзян Расіі, 2 — Украіны, і па 1 прадстаўніку Казахстана, Арменіі, Азербайджана і Эстоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства