viasna on patreon

Затрыманыя тыктокер і былы рэдактар, новая "экстрэмістка" і сілавікі ў "Мегатопе": хроніка пераследу 21 чэрвеня Дапоўнена

2022 2022-06-21T16:26:00+0300 2022-06-22T09:27:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pavel_pagoski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Прыйшлі да экс-галоўнага рэдактара газеты "Пагоня"

Мікалай Маркевіч
Мікалай Маркевіч

Сёння ў Гродне затрымалі ўдзельніка галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе Мікалая Маркевіча. У 90-х Мікалай быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты "Пагоня". У 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку. Пазней быў рэдактарам газеты "Дзень", працаваў на "Радыё Рацыя", кіраваў гарадзенскай суполкай "Таварыства беларускай мовы". Цяпер 59-гадовы мужчына займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме "Клас-Тур", паведамляе @nebovkletku.


Затрымалі тыктокера і студэнта БДТУ Паўла Пагоскага

Павел Пагоскі
Павел Пагоскі

На "пакаяльным відэа" хлопец гаворыць, што затрыманы за тое, што размясціў у сацыяльнай сетцы відэа "непрыстойнага характару". Тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, публікуе таксама скрыншоты відэа, на якіх блогер апрануты ў міліцэйскую форму. Пры гэтым у профілі ў TikTok Паўла Пагоскага падобных відэа няма, піша "Наша Ніва".


Экстрэмісцкай прызналі асабістую Facebook-старонку беларускі

Старонка Ганны Бандарэнкі
Старонка Ганны Бандарэнкі

Гэтым разам, згодна з рашэннем суда Крупскага раёну, "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызнаная Facebook-старонка карыстальніцы Ганны Бандарэнкі.


Сілавікі ў офісе "Мегатопа"

Пра тое, ўто ў офіс "Мегатопа" наведаліся сілавікі, паведаміў @motolkohelp. Інфармацыі пакуль вельмі мала, але ёсць звесткі, што ДФР забраў у супрацоўнікаў тэхніку і спрабаваў узламаць серверы. Па непацверджаных звестках, ёсць затрыманыя, сярод якіх бухгалтар і юрыст.


У Гродзенскай турме знайшоўся затрыманы ў траўні Валеры Троцкі

Валеры Троцкі
Валеры Троцкі

Праваабаронцы даведаліся, што яшчэ ў траўні ў Лідзе быў затрыманы дальнабойнік Валеры Троцкі. Зараз ён у турме №1 у Гродне. Што ставяць мужчыну ў віну, невядома. Як мяркуецца — арт.361 КК "Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі". Раней Валеры працаваў у лідскай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам Троцкі працаваў дальнабойнікам, піша @Grodno_grab.


У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў студэнта

Якаў Гараны
Якаў Гараны

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні магіляўчаніна Якава Гаранага, студэнта аднаго з мясцовых ВНУ. Па папярэдняй інфармацыі, на маладога чалавека склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 19.11 КаАП РБ "Pаспаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", піша @MAYDAYMog.


Сілавікі ў Брэсце прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Украіны

Prymysili_adkleic_gerb

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Украіны, якая ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі, "вырашыла пашукаць экстрыму", стала чытаць не тыя інтэрнэт-крыніцы і "рэпосціць экстрэмісцкія матэрыялы". Адзначым, што ўкраінскі герб і ўкраінскі сцяг не ўключаныя ў Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.


На "хіміі" моцна збілі палітвязня Аляксандра Плескацэвіча

Aляксандр Плескацэвіч
Aляксандр Плескацэвіч

Як паведамляе MAYDAY TEAM, 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову № 43, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага палітвязня перавялі ў магілёўскую турму № 4. Паведамляецца, што ва ўстанову Аляксандра прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

Нагадаем, у канцы траўня яго два разы запар пакаралі "суткамі" ў штрафным ізалятары: першыя 10 сутак былі за "неахайны выгляд", а потым яшчэ 10 — за "адмову прыбіраць месца агульнага карыстання". Аляксандра абвінавацілі паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК "Хуліганства" за тое, што ён пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — "Света, я вас кахаю". У выніку, у судзе Плескацэвіча асудзілі на 2 гады "хіміі".

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці і грашовымі пераводамі. Адрас такі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандру Іосіфавічу Плескацэвічу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства