viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-06-21T16:48:54+0300 2022-06-30T21:33:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 21 чэрвеня:

Крымінальны пераслед: Зрабіла відэа аб перамяшчэнні расійскай тэхнікі, напісала на сценах “Х.. вайне”, адправіла ліст-пратэст… Беларусак судзяць з-за вайны ва Украіне.

Між іншым, вынесены прысуд галоўнай рэдактарцы “Новага часу” Аксане Колб. На “Валадарцы” яна правяла каля двух месяцаў і была адпушчана пасля прысуду.

“Паўсюль добра: і на волі, і ў няволі. Людзі ёсць па ўсе бакі кратаў”, — сказала Аксана Колб пад сценамі суда.

Каментар эксперта: Распачаўся тыдзень супраць катаванняў у Беларусі. Беларусы памятаюць пра жнівень 2020, аднак катаванні ў краіне былі і раней — але тады на іх мала хто звяртаў увагу. У той час катаванні зазнавалі не толькі палітычныя апаненты — была і так званая “шэрая зона” (яе складаюць, напрыклад, бяздомныя людзі — то бок тыя сацыяльныя групы, якія не маглі сябе самі абараніць). Адпрацоўка гэтага сцэнара гадамі на “малых групах” прывяла да таго, што масавае збіццё людзей у жніўні 2020-га стала магчымым — з гэтай гіпотэзай згодны юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка:

У беларускіх грамадзян няма нічога, што б іх абараняла ад небяспекі стаць ахвярай катаванняў”, — кажа эксперт.

 А ці могуць беларусы абараніць сябе на міжнародным узроўні і дзе шукаць надзею?

Падзея: У межах 50-й сесіі Савета па правах чалавека ААН абмеркавалі крызіс з правамі чалавека ў Беларусі. Увага была скіравана і на парушэнні культурных правоў.

“Беларусы ўжо два гады ваююць. Але ў адрозненні ад Украіны, якая супраціўляецца агрэсіі разам са сваім прэзідэнтам, беларусы супрацьстаяць і “рускаму свету”, і дыктатарскаму рэжыму ў Беларусі”, — адзначыла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні "Żywiołak".

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2022-06-14_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства