viasna on patreon

"Ні аб чым не шкадуе". Як пачуваецца зараз Марфа Рабкова?

2022 2022-06-22T14:10:56+0300 2022-06-22T14:46:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marfa-rabkova_e.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўная рэдактарка “Новага часу” правяла два месяцы ў СІЗА-1 — і там змагла пабачыць праваабаронцу “Вясны” Марфу Рабкову.

Марфа Рабкова
Марфа Рабкова

Як распавяла Аксана Колб, з Марфай яны сустрэліся двойчы — у “адстойніках”. Так называюцца спецыяльныя камеры ў СІЗА, куды збіраюць зняволеных перад тым, як іх адправіць на розных аўтазаках на суды. Звычайна ў “адстойніку” можна прабыць ад 10 да 30 хвілін.

“Марфа выглядае добра, —  кажа Аксана Колб. — І знешне, і псіхалагічна, і па настроі. Я нават і не думала, што ўбачу Марфу ў іншым стане. Па ўсім бачна, што Марфа ў добрым гуморы. Яна ні аб чым не шкадуе, нягледзячы на тое, што на яе навешваюць і што ёй пагражае”.

У “адстойніку” пры першай сустрэчы Марфа Рабкова і Аксана Колб адразу пазналі адна адну. Пабачыць галоўную рэдактарку “Новага часу” для Марфы не было чымсьці дзіўным:

“Марфа распавядала пра тое, што калі толькі “заехала” на “Валадарку” [верасень 2020 г. Заўв.], то была фактычна адна з “палітычных” жанчын. І казала: усё чакала, калі ж ужо астатнія падцягнуцца. А мы [у “адстойніку”] смяяліся: дык вось хто гэта ўсё нарабіў, чаму астатніх пачалі саджаць!”


Галоўную рэдактарку “Новага часу” Аксану Колб затрымалі 20 красавіка 2022 года, а 15 чэрвеня асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (т. зв. “хімія”) і адпусцілі на волю да пачатку адбывання гэтага тэрміна. Да суда ж Аксана Колб знаходзілася ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.  Падчас гэтага яе прызналі палітзняволенай.

Праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова была затрымана 17 верасня 2020 года, і з тых часоў знаходзіцца ў няволі. 25 красавіка над ёй (а таксама валанцёрам “Вясны” Андрэем Чапюком і яшчэ васьмю палітзняволенымі) пачаўся закрыты судовы працэс, які доўжыцца дагэтуль. Марфу абвінавачваюць паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Падтрымайце Марфу Рабкову лістамі салідарнасці!

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага. Марыі Аляксандраўне Рабковай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства