viasna on patreon

Жыхара Фарынава спачатку асудзілі за абразу прэзідэнта, а потым за абразу чыноўнікаў

2022 2022-06-29T09:33:00+0300 2022-06-29T10:08:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/patrebka-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак

Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Полацкага раёна і горада Полацка 28 чэрвеня вынесены яшчэ адзін прысуд жыхару пасёлка Фарынава Андрэю Патрэбку, абвінавачанага ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Працэс вёў суддзя Уладзімір Бясецкі, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Валерыя Гаралевіч.

Да гэтага Андрэй Патрэбка 17 траўня 2022 года быў асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") за абразу прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Тры гады "хатняй хіміі" за шматразовую абразу прэзідэнта: вынесены прысуд Андрэю Патрэбку

Андрэя Патрэбку затрымалі 24 снежня 2021 года. Да затрымання ён працаваў у Наваполацку брыгадзірам-цесляром у фірме "РэгіёнБудПолацк" па дамове падраду.

Новы суд павінен быў распачацца 22 чэрвеня, аднак па прычыне хваробы і дрэннага стану здароўя перанесены на 28 чэрвеня.

Па матэрыялах абвінавачання, Патрэбка, у перыяд часу з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года, неаднаразова ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” размяшчаў зняважлівыя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. З выкарыстаннем ненарматыўных форм моўнага выказвання. Таксама быў падпісаны на розныя пратэсныя чаты і групы, рабіў рэпосты відэаролікаў. Усяго ў справе налічваецца больш за 20 эпізодаў.

У ходзе допыту віну прызнаў цалкам, патлумачыў, што дзейнічаў пад уплывам сацыяльных падзей у краіне. У апошнім слове заявіў, што ніякіх стасункаў з апазіцыяй не меў, падтрымлівае дзяржаўную палітыку.

Абвінавачанне запрасіла для Андрэя Патрэбкі два гады абмежавання волі з накіраванне ва ўстанову адкрытага тыпу.

Шляхам частковага складання абвінавачанняў канчаткова прызначыць абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на чатыры гады.

Пасля перапынку ў судзе выявілася, што ў суд паступіла заява ад Юрыя Караева, які лічыць сябе пацярпелым па справе і просіць суд спагнаць з абвінавачанага матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.  У выніку судовае следства было на некаторы час адноўленае.

Суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Патрэбку чатыры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства