Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 28 чэрвеня:
Падзея: У межах Тыдня супраць катаванняў у Беларусі праваабаронцы “Вясны” прэзентавалі адразу тры свае даклады — пра палітычна матываваны адміністрацыйны і крымінальны пераслед, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў месцах несвабоды.
“Цалкам усё ператварылася ў Акрэсціна” і “ў калоніях стабільна дрэнна”. Што казалі праваабаронцы?
Крымінальны пераслед: Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А ягонае імя ўзгадалі і падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”:
“Чалавек меў волю быць свабодным”, — так на пытанне “За што асудзілі Мацкевіча?” адказала адна з арганізатарак “Pradmova” Ліля Ільюшына.
“Такія, як [Мацкевіч], пужаюць аўтарытарны рэжым”, — адзначыў Сяргей Календа.
Тым часам у Бярозе ізноў за абразу сілавіка асудзілі Юрыя Юдчыца. Праваабарончая супольнасць ужо даўно выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў.
Асоба: некалькі гісторый катаванняў і жорсткага і бесчалавечнага абыходжання, з якімі сутыкнуліся беларусы і беларускі.
У музычных паўзах — кампазіцыі выканаўцаў, якія паўдзельнічалі ў канцэрце "Fed up with violence" ў межах Тыдня супраць катаванняў у Беларусі: Лера Яскевіч, “Разбітае сэрца пацана”, Iva Sativa, Intelligency.
Аўдыязапіс выпуску: