viasna on patreon

Асудзілі дзяўчыну, якая абразіла ўчастковага інспектара, нібыта датычнага да смерці Рамана Бандарэнкі

2022 2022-07-04T08:26:00+0300 2022-07-04T10:02:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pazushka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Пазушка

Кацярына Пазушка

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 чэрвеня вынес прысуд Кацярыне Пазушка, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Кацярына была затрыманая з 5 па 7 траўня, затым да суда вызваленая пад паручальніцтва.

Пацярпелым па справе выступае ўчастковы інспектар міліцыі Цэнтральнага ОУУС Мінска Артур Кохан.

Па матэрыялах абвінавачання, Кацярына Пазушка вечарам 12 лістапада 2020 года з пачуцця непрыязнасці да прадстаўнікоў улады, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у чаце групы "Карнікі Беларусі” наўмысна падрыхтавала і апублікавала тэкст каментара, які змяшчае выяўленыя ў непрыстойнай грубай форме абразы ў адрас Кохана з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання.

У судовым пасяджэнні Пазушка вінаватай сябе ў інкрымінаваным ёй дзеянні прызнала ў поўным аб'ёме.

Суду патлумачыла, што убачыўшы ў чаце групы "Карнікі Беларусі" публікацыю пра супрацоўніка міліцыі і пра яго нібыта датычнасць да смерці Рамана Бандарэнкі, эмацыйна адрэагавала падобным чынам.

Суд пастанавіў прызначыць Кацярыне Пазушка пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства