viasna on patreon

Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на паўтара года калоніі

2022 2022-07-04T14:26:14+0300 2022-07-04T15:14:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна.

Пра Чэкеля вядома, што ён працаваў да затрымання на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментары (адзін з іх "Пр…") пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах "Вікінг" і "Мая краіна Беларусь".

Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўнагадовага сына.

Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства