viasna on patreon

Затрыманы пастар, футбольны фанат і новыя "экстрэмісты": хроніка пераследу 5 ліпеня Дапоўнена

2022 2022-07-05T16:02:00+0300 2022-07-05T18:39:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/filip_ivanou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне пастара евангельскай царквы

Філіп Іваноў
Філіп Іваноў

Як паведамляе @christianvision, затрыманы пастар мінскай евангельскай царквы "Новый завет" Філіп Іваноў. Разам з ім затрымалі і яго жонку Лідзію. Праз некаторы час стала вядома, што Філіпа адпусцілі, а яго жонку — не.

Затрыманне футбольнага фаната

Затрыманы футбольны фанат
Затрыманы футбольны фанат

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамiлі пра затрыманне 23-гадовага фаната футбольнага клуба "Дынама-Мінск" мінчука Валянціна. На "пакаяльным відэа" затрыманы "прызнаецца" у тым, што прытрымліваецца "неанацысцкіх поглядаў", удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама мае "экстрэмісцкую" татуіроўку.

Папаўненне ў спісе "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў"

У Беларусі — 5 новых "экстрэмісцкіх фарміраванняў"

Новыя "экстрэмісты"
Новыя "экстрэмісты"

 Як паведамляе @nebovkletku, гэтым разам у спіс трапілі Telegram-чаты з Гродзенскай вобласці: "Гордые Гродненцы", "Гордые Волковычане", "Гордые Слонимчане", "Гродно 97%", "Лида 97%". Адпаведнае рашэнне 30 чэрвеня прыняў КДБ.

Тэлеграм-канал MAYDАY.TЕAM быў прызнаны "экстрэмісцкім"

Адпаведнае рашэнне 27 чэрвеня прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва.

КДБ унёс у "спіс тэрарыстаў" яшчэ тры чалавекі

У спіс дадалі Марыну Санкевіч, а таксама палітвязняў Віктара Катоўскага і Аляксея Сянько. Цяпер у гэтым спісе КДБ 873 чалавекі.

Facebook-старонка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП прызнаная "экстрэмісцкай"

Старонка Аляксандра Абрамовіча
Старонка Аляксандра Абрамовіча

24 чэрвеня суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП Аляксандра Абрамовіча "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Адзначым, што Абрамовіча затрымлівалі 28 чэрвеня і трое сутак утрымлівалі ў часовым ізалятары Барысаўскага РАУСа. У выніку на яго былі складзеныя два пратаколы па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суд Барысаўскага раёна прызнаў Абрамовіча вінаватым у тым, што ён зрабіў рэпост інфармацыйных матэрыялаў са свастыкай, а таксама за рэпост з "Белсата", які быў прызнаны ўладамі "экстрэмісцкім". Па аднаму пратаколу мужчыне прызначылі 30 базавых велічыняў, а па другім — 10 базавых. Агулам Абрамовіча аштрафавалі на 1 280 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства