viasna on patreon

Крысціна Чаранкова: "Вашая салідарнасць і падтрымка — тое, што дапамагае бачыць пазітыў у гэтым змрочным месцы"

2022 2022-07-06T10:49:00+0300 2022-07-06T12:43:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charankova-kryscina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Чаранкова

Крысціна Чаранкова

Палітзняволеная з Мазыра Крысціна Чаранкова, якая змешчаная пад варту да суда ў СІЗА № 3 Гомеля, даслала ліст сваякам, у якім выказвае ўдзячнасць тым, хто памятае яе і падтрымлівае ў зняволенні.

“Вось ужо больш трох месяцаў я знаходжуся ў турме (). Скажам так, гэта не самы лепшы час у маім жыцці. Але не ўсё так дрэнна. Гэта таксама своеасаблівы досвед, і прычым, досвед даволі цікавы. Буду старацца пераадолець усе цяжкасці з годнасцю і не губляючы бадзёрасці духу. На жаль лістоў да мяне даходзіць вельмі мала, але затое я шчыра радуюся усім вашым прыемным пасылкам і бандэролькам. Вялізны дзякуй за ўвагу! Вашая салідарнасць і падтрымка — гэта тое, што дапамагае мне бачыць пазітыў і ўсміхацца ў гэтым змрочным месцы. Усіх абдымаю!"

Крысціна Чаранкова была затрыманая 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 КК РБ (Распальванне сацыяльнай варожасці).  Вядома, што ў СІЗА № 3 дзяўчыну паставілі на ўлік як "схільную да экстрэмізму".

“Дарыла людзям радасць і добры настрой”: Крысціна Чаранкова за кратамі 70 дзён

Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для абвяшчэння антываенных лозунгаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства