viasna on patreon

За наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года жыхара Баранавіч асудзілі да калоніі

2022 2022-07-12T07:47:00+0300 2022-07-12T09:55:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/linrtvich-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Лінкевіч

Павел Лінкевіч

У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 11 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Кміта.

Па матэрыялах следства, у жніўні 2020 года ў Баранавічах 35-гадовы мужчына, седзячы за рулём пазадарожніка, здзейсніў наўмысны наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў, які ажыццяўляў ахову грамадскага парадку. У выніку супрацоўніку былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі яго шпіталізавалі ў бальніцу.

Супрацоўнікі ДАІ пераследвалі абвінавачанага, аднак кіроўца кінуў свой аўтамабіль паблізу вёскі Антанова, а сам схаваўся.

Мужчына быў абвешчаны ў вышук і пасля вяртання з Польшчы 5 траўня 2022 года ў Баранавічы ён быў затрыманы і змешчаны пад варту.

Судовы працэс пачаўся 6 ліпеня.

Прадстаўнік абвінавачання  запрасіў для Лінкевіча пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў і 10 000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.

Акрамя таго ў суд накіравалі пазоў у грамадзянскі суд аб прызнанні аўтамабіля Лінкевіча сродкам здзяйснення злачынства, каб потым  прымяніць да яго спецыяльную канфіскацыю. Праўда, аўтамабіль стаіць на расійскім уліку.

Паўла Лінкевіча прызналі вінаватым і асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Баранавічах пачаўся суд за наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года

На відэа з рэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ бачна вялікае скапленне супрацоўнікаў міліцыі ў поўнай экіпіроўцы. Моманту наезда на аднаго з іх не бачна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства