Палітвязень атрымаў другую групу інваліднасці, у сувязі з чым яго перавялі з "хіміі" на "хатнюю хімію"
5 ліпеня асуджанаму па "пратэсным" артыкуле палітвязню Валерыю Вішчэню змянілі від пакарання з "хіміі" на "хатнюю хімію". Гэта адбылося ў сувязі з тым, што нядаўна ён атрымаў другую групу інваліднасці, якая абмяжоўвае фізічныя нагрузкі, што робіць немагчымым адбыццё тэрміну на "хіміі". Рэшту тэрміну — 1 год і 9 месяцаў — Валер будзе адбываць на "хатняй хіміі".
34-гадовага Валерыя Вішчэню абвінавацілі ў "актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і асудзілі па арт. 342 КК да трох гадоў "хіміі". Тры месяцы ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА-1. Ягоную жонку Анастасію Рудакову асудзілі па гэтым жа артыкуле да трох гадоў "хатняй хіміі". У сям’і трое непаўнагадовых дзетак.
5 верасня Валерый пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове № 9 у Віцебску. Там ён працаваў на вытворчасці помнікаў.
"Працую там, дзе робяць помнікі: выразаю самі помнікі і раблю прыгожыя малюнкі і ўзоры на саміх помніках. Цікавая праца і досвед добры. Только што праца на вуліцы, холадна і пылу шмат вельмі, а так нармальна… Дабірацца доўга — 2,5 гадзіны толькі туды. У 5:30 пад’ём і паляцеў. І ў 21:00 абавязак быць ужо на "хіміі". І гадзіна ёсць на прыгатаванне ежы на заўтра і ўсё. Выходны толькі ў нядзелю", — распавядаў раней у лістах Валер.
Нядаўна ён атрымаў другую групу інваліднасці, якая абмяжоўвае фізічныя нагрузкі. Таму яму быў зменены від пакарання.