viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-07-12T15:27:17+0300 2022-08-25T18:42:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 12 ліпеня:

Крымінальны пераслед: 5 ліпеня стала вядома пра жорсткі прысуд, вынесены Дануце Перадня — шэсць з паловай год калоніі за рэпост тэкста, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Першымі пра гэта паведамілі MAYDAY.TEAM – тэлеграм канал праваабарончай групы з Магілёва. Нажаль, пра сам судовы працэс над Данутай нічога невядома.

“Суд быў адкрыты, але пажаданнем блізкіх і сваякоў Дануты было тое, каб ніхто не прысутнічаў, — кажа сябра MAYDAY.TEAM  Алесь Буракоў. — Вельмі шмат з тых сваякоў і сяброў людзей, якіх судзяць, думаюць, што калі грамадства не назірае — журналісты, праваабаронцы, актывісты ці проста тыя, хто хоча падтрымаць чалавека за кратамі — то неяк больш лаяльна суд патавіцца. Гэта, канешне, цалкам няпраўда. Бо фактычна ўсе прысуды, па маім уласным меркаванні, часцей за ўсё ўжо прадугледжаныя іншымі людзьмі, нават не зусім судамі. Прынамсі, у нас ні разу не было такога, каб апублічванне рабіла горш… Я веру: той грамадскі розглас, які пачаўся, нейкім чынам дапаможа. Калі пра чалавека нічога не пішуць і не кажуць — то ён у пенітэнцыярнай сістэме ўвогуле знаходзіцца ў пазіцыі “мальчыка для збіцця””.

Абмяркоўваем прысуд Дануце і размаўляем пра працу MAYDAY.TEAM, якіх ўжо двойчы прызналі экстрэмісцкімі.

Апытанка: Беларусы распавядаюць свае гісторыі ад’езду з радзімы. Прычына адна — рэпрэсіі:

“Я адзін з адміністратараў “Лида — Cтрана для жизни”… Выязджаў так хутка, што ўсё пакінуў”

“Я табе скажу не пад камеру: табе трэба з’ехаць. Болей ты дамоў не вернешся”

А Алеся Буневіч — адна з тых, хто вырашыў на радзіму вярнуцца.

“Потым я казаў усім сваім валанцёрам, што не трэба ехаць назад, бо прыдумаюць, што нарысаваць”.

Асоба: Мікалая Стакевіча 20 чэрвеня перавялі ў глыбоцкую калонію № 13. Пра тое, што вядома з жыцця палітзняволенага палітыка, распавядае яго жонка Марына Адамовіч:

“У каранціне ён утрымліваецца ў адзіночцы. Вось такія вось у нас навіны”.

У музычных паўзах — Graphotype. Нядаўна гурт прэзентаваў кліп і сінгл пра гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі "Красный рассвет".

*Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2022-07-12_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства