viasna on patreon

Міжнародная праваабарончая супольнасць выказала салідарнасць зняволеным “вясноўцам”

2022 2022-07-15T16:09:27+0300 2022-07-15T17:40:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 ліпеня, у гадавіну затрымання старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча, прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай супольнасці выказалі зняволеным “вясноўцам” сваю падтрымку і салідарнасць.

viasna_fidh.jpg

Так, Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная ініцыятыва Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай да гадавіны арышту віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча, у якой адзначыла:

Разам з чатырма іншымі сябрамі "Вясны" яны застаюцца за кратамі па сфабрыкаваных абвінавачваннях, у жахлівых умовах, сістэматычна пазбаўленыя зносін з сем'ямі і адвакатамі. Абсерваторыя з глыбокім шкадаваннем адзначае далейшае знішчэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі рэжымам Лукашэнкі і заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць семярых сябраў "Вясны" і ўсіх адвольна затрыманых у краіне і аператыўна расследаваць усе абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека супраць іх.

Абсерваторыя таксама заклікае міжнародную супольнасць працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і заняць цвёрдую прававую і палітычную пазіцыю ў дачыненні да тых, хто знаходзіцца за кратамі, тым самым даючы зразумець беларускім уладам, што справядлівасць пераможа.

Фонд Right Livelihood адзначыў неабходнасць вызвалення праваабаронцаў “Вясны” падчас выступу на 50-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, а таксама напісаў у сваім твітары словы падтрымкі:

Год таму беларускія ўлады правялі ператрус у офісах лаўрэата прэміі #RightLivelihood @viasna96 і арыштавалі яго заснавальніка Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.

#Беларусь павінна неадкладна безумоўна вызваліць іх і ўсіх іншых палітвязняў!

Праваабаронца са Швецыі Марцін Угла сфатаграфаваўся са сваёй сям’ёй у падтрымку зняволеных "вясноўцаў", паўтарыўшы знакаміты здымак.

Free Ales! Free Valik! Free Uladz! Free Viasna!

Жыве Беларусь! Жыве Вясна!напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Фонд Дамоў правоў чалавека зрабіў шэраг публікацый у падтрымку “вясноўцаў”, а таксама запісаў відэазвароты былых палітзняволеных з Азербайджану Інцігама Аліева і Анара Мамедлі, у абарону якіх у свой час выступалі Алесь, Валянцін і Уладзімір.

Сваю салідарнасць зняволеным праваабаронцам "Вясны" выказалі і іншыя праваабарончыя арганізацыі: АДЦ "Мемарыял", Front Line Defenders, Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова.

"Хросныя" выступілі ў падтрымку "вясноўцаў" у гадавіну іх затрымання

Дэпутаты нямецкага Бундэстага, якія ўзялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" зняволеных праваабаронцаў "Вясны" у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, выказалі словы падтрымкі ў першую гадавіну з моманту іх затрымання.

14 ліпеня ў Львове, на базе офіс-шэлтара Чарнігаўскага Адукацыйнага Дома правоў чалавека адбылося падпісанне паштовак для палітзняволеных "вясноўцаў".

Год за кратамі. Як прайшоў вечар салідарнасці с затрыманымі праваабаронцамі “Вясны”

Вечар салідарнасці з затрыманымі 14 ліпеня 2021 года праваабаронцамі “Вясны” адбыўся ў Беларускім доме ў Вільні. Менавіта год таму за краты трапілі тры сябры арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства