viasna on patreon

За каментары на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра" судзяць бібліятэкарку

2022 2022-07-18T09:35:54+0300 2022-07-18T11:36:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chamlaj-julia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юлія Чамлай

Юлія Чамлай

Мінскі абласны суд 18 ліпеня працягвае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па “справе Зельцэра”. На гэта раз судзяць палітзняволеную Юлію Чамлай, якую вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Беларусі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Анатоль Дабрадзей.

Юлія Чамлай была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме № 8 у Жодзіне.

Суд над Чамлай пачаўся яшчэ 11 ліпеня, аднак пакуль аніякай інфармацыі аб ходзе працэсу няма.

“Юля добрая і сумленная, у ёй яшчэ жывуць юнацкія ідэалы, калі верыш у каханне, дабро і справядлівасць. У  мінулым годзе сястра скончыла ўніверсітэт у Віцебску, атрымала дыплом мастака-выкладчыка, але працуе па першай спецыяльнасці ў дзіцячай бібліятэцы, выхоўвае сына”,  – так ахарактарызавала Юлю родная сястра.

Нядаўна прозвішча Юліі з'явілася ў абноўленым спісе "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Нагадаем, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі амаль 200 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства