Пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты «БелТолл»
https://spring96.org./be/news/108425
2022
2022-07-19T09:58:35+0300
2022-07-19T09:58:35+0300
2022-07-19T11:40:14+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/trubin-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Барысаўскага раёна 19 ліпеня, пасля трохмесячнага перапынку, аднавіўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара и былога супрацоўніка КДБ Іллі Трубіна.
Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 289 – акт тэрарызму;
- ч. 2 арт. 289 – акт тэрарызму, здзейснены паўторна;
- ч. 2 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- ч. 1 арт. 295-3 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Крывела.
Да суда Трубін ўтрымліваўся ў следчай турме ў Жодзіна.
Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. Яго да суда змясцілі пад варту.
За гэты час стала вядома, што Іллю Трубіна 20 чэрвеня КДБ унёс у спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Судовы працэс над Трубіным праходзіць у закрытым рэжыме.
Суд над абвінавачаным у падпале сістэм збору аплаты «БелТолл» зрабілі закрытым