Паўтара года "хатняй хіміі" — за тры каментары
Сёння ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Суддзя Вольга Дубовік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ("Абраза прадстаўніка ўлады"). У судовых спрэчках абаронца палітвязня прасіў абмежавацца арыштам, а пракурорка Юліяй Жук, якая прадстаўляла бок дзяржабвінавачання, — прызначыць Казакевічу два гады "хатняй хіміі".
Пацярпелымі па справе былі прызнаныя тры чалавекі. У бок начальніка Следчага камітэту Івана Наскевіча Аляксандр Казакевіч пакінуў каментар 19 лютага 2021 года ў тэлеграм-канале "Лухтавікінг". Яшчэ два каментары палітвязень напісаў у сакавіку 2021 года ў тэлеграм-канале "Маладзечна для жыцця". Абодва пацярпелыя — начальнік камісіі па справах непаўнагадовых Аляксей Посах і оперупаўнаважаны па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Сяргей Белячэўскі — запрасілі па 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Траіх пацярпелых па справе дапыталі 5 ліпеня падчас першага пасяджэння ў судзе. Потым разгляд справы перанеслі на 18 ліпеня, дзе адбыліся спрэчкі бакоў. Прысуд быў вынесены 19 ліпеня: суддзя Вольга Дубовік прызначыла Казакевічу паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама абвінавачаны мусіць выплаціць 2000 рублёў на карысць пацярпелых.
Аляксандра Казакевіча вызвалілі ў залі суда. Ён правёў у зняволенні тры месяцы.
Гісторыі з жыцця палітзняволенага маладзечанца Аляксандра Казакевіча