viasna on patreon

Палітвязняў пераводзяць у турмы, новыя затрыманні: хроніка пераследу 20 ліпеня Дапоўнена

2022 2022-07-20T13:02:00+0300 2022-07-21T07:26:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mackevich-uladzimir-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму

Палітзняволенага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале. 

Уладзімір Мацкевіч

За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо амаль 12 месяцаў. Разгляд справы Уладзіміра пачаўся 9 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Стала вядома, што днямі Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і бандэролькамі.

Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч


У Барысаве затрымлівалі Вольгу Ліс, яе мужа арыштавалі на 10 сутак

У Барысаве 18 ліпеня пасля ператрусу затрымлівалі Вольгу Ліс. Раней, 14 ліпеня, быў затрыманы яе муж Алесь, якога пазней у адміністрацыйным парадку арыштавалі на 10 сутак.

Спачатку Вольгу выклікалі ў аддзяленне міліцыі, дзе дапыталі пра ўдзел ў акцыях пратэсту, маўляў, выкрыквала лозунгі, размахвала сцягамі. Жанчына адказвала, што менавіта ў гэты час яна была на працы. Урэшце Вольгу пакуль адпусцілі дадому.


"Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі" — экстрэмісцкае фарміраванне?

КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" некамерцыйную арганізацыю "Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі".

Мяркуючы па старонцы саюза ў Фэйсбуку, ён дапамагаў грашыма і рыштункам палку Кастуся Каліноўскага, паведамляе "Медыязона".


Медыя-рэсурс «Еўрарадыё» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Такое рашэнне 20 ліпеня прыняло МУС Беларусі.

Праўладныя каналы паведамляюць, што гэта было зроблена з-за «заклікаў да забойства дзяржаўных служачых і членаў іх сем'яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе».


Затрыманы за рэгістрацыю ў чат-бот плана "Перамога"

Сілавікі затрымалі інжынера Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама за ўдзел у «экстрэмісцкім фарміраванні». Верагодна, гэта Ігар Арцёмаў.

У "пакаяльным"  відэа затрыманы распавёў, што зарэгістраваўся ў чат-бот плана "Перамога".

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства