viasna on patreon

Затрыманні пасля вяртання ў Беларусь: хроніка пераследу 23 ліпеня Дапоўнена

2022 2022-07-23T16:19:05+0300 2022-07-23T16:25:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/glinskaya_8w.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы пасля вяртання з Польшчы

Праваабаронцам паведамілі пра затрыманне ў Лідзе сіраты Валерыя Туміловіча. Вядома, што месяц назад ён з'ехаў у Польшчы, але цяпер вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Валерыю ставяць у віну арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама інкрымінуюць арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).


Пасля вяртання з Літвы сілавікі затрымалі супрацоўніцу EPAM 

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што дзяўчына была актыўнай удзельніцай пратэстаў у 2020 годзе і ў канцы таго ж года пераехала ў Літву. Праз два гады яна вырашыла прыехаць у Беларусь да сяброўкі, дзе і была затрымана.

На «пакаяльным відэа» яна «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці руху транспарту.

Па інфармацыі MAYDAY TEAM, затрыманая супрацоўніца EPAM — Кацярына Глінская. Яна была затрымана разам з сястрой Юліяй Глінскай некалькі дзён таму ў Мінску. Затрыманне рабіў ГУБАЗіК, дзяўчат схапілі, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. Затым у кватэры зрабілі ператрус.

Вядома, што Кацярына праходзіць фігурантам па крымінальнай справе. Яе ж сястры Юліі суд у чацвер, паводле непацверджанай інфармацыі, прызначыў 15 сутак арышту — пакуль незразумела за што.


За перыяд знікнення Паліна Шарэнда-Панасюк 20 содняў правяла ў ШІЗА. Сваякам не даслалі апавяшчэнне аб прыбыцці Паліны ў калонію

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Больш за месяц Паліну шукалі праз адваката. Яна знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча), куды яе перавялі з СІЗА №3 Гомеля. Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў, што ў калоніі яна 20 содняў правяла ў ШІЗА.

Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, на працягу трох сутак з дня прыбыцця асуджанага ва ўстанову адміністрацыя ўстановы накіроўвае яго блізкім сваякам паведамленне. Аднак сваякі Паліны яго не атрымлівалі.

Нагадаем, што 7 красавіка Паліне дадалі яшчэ год калоніі да асноўнага тэрміну ў два гады зняволення.


На суткі адправілі двух вернікаў адной з мінскіх цэркваў — падчас ператрусу ў іх канфіскавалі ўлёткі «Малітва за Беларусь»

Раніцай 22 ліпеня ў сябе дома былі затрыманы жыхары Мінска Яўген Барысік і Максім Стасілевіч, вернікі адной з мінскіх цэркваў Хрысціян веры евангельскай, паведамляе Польскае радыё.

Падчас затрымання ў іх былі канфіскаваны пакункі ўлётак «Малітва за Беларусь», якія ўтрымліваюць заклік маліцца за краіну і народ «у гэты няпросты час», цытаты з Евангелля і евангельскі гімн «Чакаем цябе, наш Ісус».

Як паведаміла жонка і сястра затрыманых, хлопцам прызначылі па 10 сутак арышту: Максіму за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП), Яўгену — за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП). Судзіла іх суддзя Таццяна Мотыль.


У Беларусі заблакавалі сайт газеты «Беларусы і рынак»

У самім выданні пацвердзілі, што сайт быў заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым адзначылі, што афіцыйных папер наконт гэтага пакуль не атрымлівалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства