viasna on patreon

Два гады калоніі прысудзілі Юліі Чамлай за каментары на адрас супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра"

2022 2022-07-24T09:42:09+0300 2022-08-02T15:33:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chamlaj-julia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юлія Чамлай

Юлія Чамлай

Мінскі абласны суд 18 ліпеня вынес прысуд па чарговай крымінальнай справе, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па “справе Зельцэра”. На гэта раз судзілі палітзняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай.

Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Анатоль Дабрадзей.

Юлія Чамлай была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме № 8 у Жодзіне.

Суд над Чамлай пачаўся яшчэ 11 ліпеня, а 18 ліпеня быў вынесены прысуд: прызнаць вінаватай і пакараць пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Юля выхоўвала сына, які зараз застаўся без маці.

Нядаўна прозвішча палітзняволенай з'явілася ў абноўленым спісе "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Нагадаем, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі амаль 200 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства